Персанальная выстава мастака Уладзіслава Малахава адкрыецца сёння ў 16.00 у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Такая экспазіцыя размесціцца ва ўстанове культуры ўпершыню і будзе працаваць да 26 студзеня.
«На карцінах Уладзіслава Малахава прадстаўлены ўсе поры года: снежная зіма, квітнеючая вясна, гарачае лета і церпкая восень. Адметнай рысай жывапісу майстра з’яўляецца дэталёвая прамалёўка ліній, – адзначылі арганізатары выставы. – Дзякуючы гэтаму аўтар дакладна перадае на палатне адчуванне цеплыні заходзячага сонца, крыштальнасці воднай роўнядзі, марознасці зімовага дня».
Жывапісец нарадзіўся 15 мая 1949 года ў вёсцы Зайцава Слабада Крычаўскага раёна. Паступіў у Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава на мастацка-графічны факультэт. Пасля навучання і службы ў войску пераехаў у Магілёў і працаваў на мясцовым камбінаце «Мастацтва». З’яўляецца ўдзельнікам абласных і рэспубліканскіх выстаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.09.2025 - 09:55
Фестываль творчасці Саюзнай дзяржавы для людзей з інваліднасцю пройдзе ў Магілёве 23-26 верасня
15.09.2025 - 11:54
Білеты на фестывальныя мерапрыемствы «Анімаёўка-2025» ужо ў продажы