Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт запрашае прыняць удзел у адкрытым конкурсным адборы праектаў (работ, мерапрыемстваў) у адпаведнасці з напрамкамі выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ў 2019 годзе.
Адкрыты конкурсны адбор праектаў (работ, мерапрыемстваў) у адпаведнасці з напрамкамі выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта праводзіцца на падставе інструкцыі аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, зацверджанай рашэннем Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 16 сакавіка 2017 г. № 26-10 «Аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта» (Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2017 г., 9/84258) (далей – інструкцыя).
Конкурсны адбор праектаў (работ, мерапрыемстваў) у адпаведнасці з напрамкамі выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду праводзіцца рабочай групай па адборы праектаў (работ, мерапрыемстваў) для наступнага фінансавання за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.
Удзел у конкурсным адборы могуць прымаць арганізацыі, маёмасць якіх знаходзіцца ў камунальнай уласнасці, а таксама гаспадарчыя таварыствы, акцыі (долі ў статутных фондах) якіх знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, недзяржаўныя юрыдычныя асобы, а таксама навуковыя, праектныя і канструктарскія арганізацыі незалежна ад падпарадкаванасці.
Пры неабходнасці дапускаецца долевае фінансаванне праектаў (работ, мерапрыемстваў), якія рэалізуюцца (выконваюцца) арганізацыямі Рэспублікі Беларусь і ўказаны ў абзацах другім-шостым пункта 7 інструкцыі.
Сродкі інавацыйнага фонду накіроўваюцца на фінансаванне праектаў (работ, мерапрыемстваў), указаных у абзацах другім-сёмым пункта 7 інструкцыі.
Фінансаванне інавацыйных праектаў за кошт сродкаў інавацыйнага фонду ажыццяўляецца пры ўмове іх адпаведнасці наступным крытэрыям:
Фінансаванне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ за кошт сродкаў інавацыйнага фонду ажыццяўляецца пры ўмове іх адпаведнасці прыярытэтным напрамкам навуковых даследаванняў і навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, устаноўленым актамі заканадаўства.
Выдзяленне сродкаў з інавацыйнага фонду ажыццяўляецца на беззваротнай аснове.
Для ўдзелу ў конкурсе арганізацыі, якія прэтэндуюць на атрыманне сродкаў інавацыйнага фонду, падаюць у камітэт эканомікі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта (212030, г.Магілёў, вул. Першамайская, 71, каб. 567, тэл. (80222) 22 12 87, і па электроннай пошце на адрас invest@comecon.mogilev.by) наступныя дакументы:
Для ўдзелу ў конкурсе інавацыйных праектаў, што выконваюцца ў межах Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады, дадаткова падаюцца анкета і бізнес-план інавацыйнага праекта.
Арганізацыі, якія прэтэндуюць на атрыманне сродкаў інавацыйнага фонду, маюць права падаваць дадатковыя дакументы, у тым ліку інфармацыйна-даведачныя матэрыялы, звязаныя з выкананнем названых работ (мерапрыемстваў).
Прыём дакументаў ажыццяўляецца з 21 студзеня па 8 лютага 2019 года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 09:25
Магілёўская вобласць па выніках работы за 2024 год будзе занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11