Магілёўскі аэрапорт у чэрвені пачне адпраўку чартарных рэйсаў у Туніс (Паўночная Афрыка), паведаміў начальнік Магілёўскага філіяла РУП «Белаэранавігацыя» аэрапорта Магілёў Уладзімір Нікіцін.
«Гэта для нас новы напрамак. У адпаведнасці з зацверджанай праграмай чартарныя рэйсы з абласнога цэнтра ў Туніс будуць рабіцца туды і назад з чэрвеня па верасень бягучага года, – адзначыў начальнік аэрапорта. – Для нас гэта важна перш за ўсё тым, што дапаможа забяспечыць дадатковую загрузку аэрапорта ў міжсезонны перыяд і павысіць эфектыўнасць працы. Так, плануецца павялічыць у параўнанні з мінулым годам адпраўку чартарных рэйсаў прыкладна на 15%». Авіярэйсы будзе выконваць кампанія «Белавія», а запаўняць самалёты турыстамі дапамогуць, як і па іншых папулярных напрамках, магілёўскія турыстычныя фірмы. Усяго плануецца зрабіць у Туніс 10 авіярэйсаў. Яны будуць выконвацца самалётамі Boeing 737-800, разлічанымі на 189 пасадачных месцаў.
Аэрапорт сёлета працягне адпраўку чартарных рэйсаў у Турцыю, Балгарыю і Егіпет. Па апошнім напрамку вядуцца перагаворы з адной з егіпецкіх авіякампаній, якая прапанавала выконваць самастойна рэгулярныя рэйсы з Егіпта ў Магілёў і назад. «Калі гэта пытанне вырашыцца, то нашым пасажырам не трэба будзе ў абавязковым парадку заказваць турыстычныя туры, а дастаткова проста купіць білеты да месца прызначэння і самім выбіраць прымальны для сябе адпачынак у курортных гарадах Хургада або Шарм-эш-Шэйх», – сказаў Уладзімір Нікіцін.
Паводле яго слоў, у мінулым годзе Магілёўскі аэрапорт адправіў па розных напрамках 6485 пасажыраў, што амаль у тры разы больш, чым у 2017 годзе.
На сённяшні дзень асноўнай дзейнасцю аэрапортавага комплексу з’яўляецца аэранавігацыйнае і камерцыйнае абслугоўванне транзітных паветраных судоў, пасажыраў і апрацоўка грузаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.04.2025 - 09:30
Мінабароны: з 22 красавіка пачынаецца адпраўка ў войскі прызваных на тэрміновую ваенную службу
18.04.2025 - 10:35
Аляксандр Гарошкін сустрэўся з калектывам магілёўскага прадпрыемства
17.04.2025 - 17:21
17.04.2025 - 16:39
У Магілёўскай вобласці з'явіўся першы мурал на лясную тэматыку
17.04.2025 - 15:50
Генеральным дырэктарам Магілёўскага ДВЛГА прызначаны Уладзімір Сіроцін