Ліцэіст Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 3 Уладзіслаў Палічэнка заваяваў бронзу на міжнароднай біялагічнай алімпіядзе (International Biology Olympiad-IBO). Спаборніцтва завяршылася 21 ліпеня ў горадзе Сегед (Венгрыя), паведамілі ў прэс-службе БДУ.
Беларусь таксама на алімпіядзе прадставілі яшчэ тры школьнікі. З іх сярэбраным прызёрам стаў Даніэль Трухан (гімназія № 18 Мінска), а бронзавыя ўзнагароды ў Кацярыны Камінскай (гімназія № 10, Мінск) і Антона Кацубы (ліцэй БДУ).
Кіраўнікамі нацыянальнай каманды выступілі выкладчыкі біялагічнага факультэта БДУ дацэнт кафедры агульнай экалогіі і методыкі выкладання біялогіі Аксана Несцерава і навуковы супрацоўнік НДЛ біятэхналогіі кафедры мікрабіялогіі Сяргей Галенчанка.
Юныя біёлагі спаборнічалі ў двух турах: тэарэтычным і практычным. Вучні прайшлі тэст і выканалі чатыры лабараторныя работы з вобласці клетачнай і малекулярнай біялогіі, анатоміі і фізіялогіі раслін, анатоміі і фізіялогіі жывёл і чалавека, эталогіі, генетыкі, эвалюцыі, экалогіі і біясістэматыкі.
Усяго сёлета ў алімпіядзе прыняло ўдзел каля 300 школьнікаў з 75 краін.
Наступная Міжнародная біялагічная алімпіяда пройдзе ў горадзе Нагасакі (Японія).
Фотаздымкі - БДУ
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.06.2025 - 17:37
24.06.2025 - 14:49
19.06.2025 - 13:01
У фінале праекта «Уладар вёскі» Магілёўскую вобласць прадставіць сям'я з Горацкага раёна
18.06.2025 - 15:59