Магілёўскі плывец Рыгор Пякарскі стаў уладальнікам бронзавага медаля на дыстанцыі 50 м батэрфляем на Сусветнай летняй універсіядзе ў Неапалі (Італія). Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.
Студэнт МДУ імя А.А. Куляшова пераадолеў адлегласць за 23,47 сек. У фінале Рыгор Пякарскі ўстанавіў асабісты рэкорд, саступіўшы толькі срэбнаму прызёру універсіяды Юю Танаку з Японіі – 23,35 сек. і залатому медалісту з Аўстрыі Янгу Вільму – 23,32 сек.
Як прызнаўся 21-гадовы спартсмен пасля выступлення, ён застаўся задаволены вынікам, бо да гэтага медаля вельмі доўга ішоў. Сезон для Рыгора быў няпростым. Разам з трэнерам Ігарам Макеевым праведзена велізарная праца, вырашаны праблемы з тэхнікай.
Дарэчы, Пякарскі ўстанавіў асабісты рэкорд ужо ў паўфінале – 23,73 сек., а ў фінале абнавіў яго. Гэта вынік сусветнага класу, практычна кваліфікацыйны нарматыў на чэмпіянат свету, які хутка стартуе ў карэйскім Кванджу.
Сёння Рыгор выступіць на алімпійскай дыстанцыі 100 м батэрфляем.
XXX Сусветная летняя ўніверсіяда працягнецца да 14 ліпеня. У прэстыжных спаборніцтвах прымаюць удзел каля 6 тыс. спартсменаў з амаль 120 краін. Спаборніцтвы праходзяць па 18 відах спорту. Будуць разыграны 222 камплекты медалёў. У склад беларускай спартыўнай дэлегацыі ўвайшлі 45 спартсменаў з 9 ВНУ краіны. Ад Магілёўскай вобласці на ўніверсіяду адправіліся прадстаўнікі МДУ імя А.А. Куляшова Рыгор Пякарскі (плаванне), Анастасія Родзькіна і Анатоль Гомелеў (лёгкая атлетыка).
Фота – Міністэрства адукацыі
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.08.2025 - 10:18
Хакеісты «Дынама-Шынніка» рыхтуюцца да старту ў новым сезоне МХЛ
19.08.2025 - 09:17
Магіляўчанін Ягор Шарамкоў выступіць на чэмпіянаце свету па спартыўнай гімнастыцы ў Інданезіі
18.08.2025 - 09:12
Сталі вядомы пераможцы чэмпіянату Беларусі па цяжкай атлетыцы
14.08.2025 - 11:37
Новыя спартовыя пляцоўкі з'явіліся ў адзінаццаці школах Магілёва