Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка падпісаў указ нумар 160 «Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2018 год». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Да занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару вызначаны 59 пераможцаў спаборніцтва ў адпаведных намінацыях сярод абласцей і Мінска, раёнаў, гарадоў і раёнаў у гарадах, арганізацый усіх форм уласнасці.
У прыватнасці, за дасягненне найлепшых рэзультатаў у выкананні асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця лепшымі прызнаны: сярод абласцей і Мінска - Гродзенская і Мінская вобласці, а таксама Мінск; сярод раёнаў - Брэсцкі раён Брэсцкай вобласці, Мазырскі раён Гомельскай вобласці, Астравецкі раён Гродзенскай вобласці, Мінскі раён Мінскай вобласці, Магілёўскі раён Магілёўскай вобласці; сярод гарадоў і раёнаў у гарадах - Першамайскі і Савецкі раёны Мінска, Ленінскі раён Брэста.
Таксама пераможцамі спаборніцтва ў розных намінацыях сталі пяць арганізацый нашага рэгіёна. У прыватнасці, сярод арганізацый прамысловасці, якія падпарадкаваны мясцовым саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам або ў якіх яны ажыццяўляюць кіраванне акцыямі (долямі ў статутных фондах), адзначана ААТ «Горкілён»; сярод арганізацый лясной гаспадаркі – Магілёўскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб’яднанне; арганізацый гандлю – Дрыбінскае раённае спажывецкае таварыства; сярод арганізацый адукацыі – Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж; сярод арганізацый аховы здароўя – Магілёўскі абласны супрацьтуберкулёзны дыспансер.
Прыняцце ўказа накіравана на заахвочванне лепшых рэгіёнаў і арганізацый рэспублікі і пацвярджае грамадскае прызнанне працы грамадзян і калектываў прадпрыемстваў, што ўнеслі важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё і павышэнне дабрабыту краіны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 12:54
04.06.2025 - 12:23
Нарыхтоўка кармоў на Быхаўшчыне: міжраённыя механізаваныя атрады прыйшлі на дапамогу аграрыям
04.06.2025 - 11:29
03.06.2025 - 16:30
Юрый Назараў: у Бабруйскай фабрыкі мастацкіх вырабаў вялікі патэнцыял для росту аб'ёмаў вытворчасці
03.06.2025 - 10:22
У Магілёўскай вобласці ў корманарыхтоўку ўключыліся ўсе раёны
02.06.2025 - 11:22
Чавусы зменьваюцца: новыя дарогі, скверы і камфорт у кожным двары