У Магілёве 10 лютага адбудзецца гульня 1/8 фіналу мужчынскага розыгрышу еўрапейскага Кубка выкліку. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.
На паркеце СК «Алімпіец» у 17.00 пачнецца сустрэча паміж Магілёўскім клубам «Машэка» і бельгійскім «Візе». Квіткі на матч можна набыць у касе спарткомплексу. Кошт – Br2.
Гульня ў адказ адбудзецца 17 лютага ў Бельгіі.
Нагадаем: «Машэка» паспяхова стартаваў у розыгрышы Кубка выкліку. Абодва матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда супраць грэчаскага «Аэропаса» магілёўцы праводзілі ў родным горадзе на пляцоўцы спарткомплексу «Алімпіец» і перамаглі – 24:20 і 31:24. У барацьбе за выхад у 1/8 «Машэка» двойчы быў мацнейшым за балгарскі «Дабруджы» – 23:47 і 34:25.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.10.2025 - 10:45
Хакеісты «Дынама-Шынніка» атрымалі шостую запар перамогу ў МХЛ
13.10.2025 - 11:44
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ