У Магілёве праходзіць месячнік па навядзенні парадку ў дварах. Падчас зносу старых хлявоў камунальнікі знайшлі чамадан, набіты савецкімі грашыма.
У ЖРЭУ Ленінскага раёна Магілёва расказалі, што пры зносе аднаго з хлявоў па вуліцы Раманава знайшлі чамадан, напоўнены пачкамі трохрублёвых савецкіх купюр. Злічыць грошы не ўдалося праз цвіль, якая пакрыла іх. Падобная знаходка таксама была ў адным з двароў па вуліцы Будаўнікоў, дзе 2700 савецкіх рублёў «траячкамі» захоўвалася ў звычайных пакетах.
У Магілёве аб’яўлены месячнік па навядзенні парадку ў дварах. У раёнах старой забудовы зносяць аварыйныя гаспадарчыя пабудовы. Калісьці іх выкарыстоўвалі для захоўвання дроў і брыкету да правядзення ў дамы цэнтральнага ацяплення. Толькі па Ленінскім раёне Магілёва знеслі каля 100 старых хлявоў. Працы працягваюцца.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.01.2021 - 13:40
Грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне навукі прадастаўлены выкладчыку МДУ імя А. А. Куляшова
13.01.2021 - 12:37
У Магілёве да выхадных будзе працаваць амаль паўсотні каткоў
13.01.2021 - 10:48
12.01.2021 - 17:12