RU BY EN 中文
Twitter Instagram

МАРГ падрыхтаваў памяткі для гандлю і грамадскага харчавання па прафілактыцы COVID-19


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю падрыхтавала памяткі па прымяненні рэкамендацый па мінімізацыі рызыкі распаўсюджвання COVID-19 у гандлёвых аб'ектах, аб'ектах бытавога абслугоўвання і грамадскага харчавання. Такая інфармацыя размешчана на сайце МАРГ.

Згодна з рэкамендацыямі, юрыдычным асобам і ІП трэба праводзіць штодзённы кантроль за станам здароўя супрацоўнікаў і не дапускаць да работы асоб з прыкметамі ВРВІ. Усіх работнікаў трэба забяспечыць сродкамі аховы, у тым ліку маскамі, павязкамі або шчыткамі для твару, дэзынфіцыруючымі сродкамі для апрацоўкі рук, пальчаткамі, і кантраляваць іх абавязковае выкарыстанне. У санітарных вузлах неабходна забяспечыць наяўнасць мыла для мыцця рук і дазатараў з дэзынфіцыруючымі сродкамі. Дазатары варта размяшчаць і на ўваходзе/выхадзе з памяшканняў.

На працягу рабочага дня кожныя дзве гадзіны рэкамендуецца праводзіць вільготнае прыбіранне памяшканняў, часта выкарыстоўваемых прадметаў і месцаў агульнага карыстання з прымяненнем сродкаў дэзынфекцыі, а таксама праветрываць. Яшчэ адна рэкамендацыя - не дапускаць скопішча людзей, арганізаваўшы бяспечнае перамяшчэнне работнікаў і спажыўцоў па адным або па двое з захаваннем дыстанцыі 1-1, 5 м. Прапануецца таксама нанесці спецыяльную разметку (не менш за 1-1,5 м паміж палосамі) для дыстанцыравання пакупнікоў у месцах размяшчэння кас. Калі ёсць магчымасць, трэба ўстанавіць перад касамі аргшкло.

МАРГ таксама раіць выключыць магчымасць для пакупнікоў самастойна наразаць прадукты харчавання ў магазінах. Такія тавары трэба перадаваць спажыўцам ва ўпакаваным выглядзе, за выключэннем агародніны і фруктаў, тавараў ва ўпакоўцы вытворцы, напрыклад, цукерак. Дэгустацыі прадуктаў харчавання або іншыя такія мерапрыемствы праводзіць не рэкамендуецца.

Арганізацыям сферы грамадскага харчавання прапануецца па магчымасці арганізаваць абслугоўванне навынас або дастаўку прадукцыі па заказах, абмежаваць доступ у службовыя памяшканні асоб, не звязаных з дзейнасцю аб'екта. Аднаразовы посуд варта пасля прымянення збіраць і знішчаць, шматразовы - мыць у пасудамыечнай машыне пры тэмпературы не меншай за 65 градусаў або ручным спосабам, выкарыстоўваючы дзвюх- і трохсекцыйныя ванны.

«МАРГ звяртаецца з настойлівай просьбай да кіраўнікоў і работнікаў арганізацый гандлю, бытавога абслугоўвання і грамадскага харчавання адказна паставіцца да выканання рэкамендацый па мінімізацыі рызыкі ўзнікнення і распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19. Звяртаем асаблівую ўвагу на неабходнасць іх выканання на рынках і ў гандлёвых цэнтрах, а таксама пры выкарыстанні перасовачных сродкаў развазнога, разноснага гандлю ў зонах адпачынку і іншых месцах масавага скопішча людзей», - падкрэслілі ў міністэрстве.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая