XXIV Міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве», прысвечаны Году малой радзімы, пачне працу ў верасні. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні культуры Магілёўскага аблвыканкама.
Першая частка беларуска-расійскага праекта пройдзе на тэрыторыі Тульскай вобласці. З 9 верасня беларускі склад мастакоў адправіцца працаваць у Дзяржаўны мемарыяльны гісторыка-мастацкі і прыродны музей-запаведнік Васіля Паленава. «Адкрываць пленэр на расійскай зямлі стала добрай традыцыяй, – заўважылі суразмоўцы. – Праграма знаходжання будзе насычанай. Акрамя працы на тэрыторыі музея-запаведніка, плануюцца творчыя паездкі для напісання твораў і эцюдаў па ваколіцах».
А 19 верасня мастакоў будзе сустракаць Магілёўская вобласць. Плануецца, што да беларускіх майстроў пэндзля далучацца таленавітыя жывапісцы з Казахстана, Расіі, Украіны, Афганістана, Узбекістана, Рэспублікі Карэя.
Падарожжа па Прыдняпроўскім краі творчыя браты пачнуць з аграгарадка Княжыцы Магілёўскага раёна. Праграмай таксама прадугледжана наведванне Александрыі Шклоўскага раёна. Ва ўпраўленні культуры звярнулі ўвагу, што госці змогуць не толькі пазнаёміцца з прыродай, архітэктурай, мясцовымі жыхарамі, але і ўліцца ў гісторыю пленэрнага руху. Запланаваны майстар-класы, творчыя сустрэчы, вечары нацыянальных культур. Прадугледжана шырокая культурная праграма, якая ўключае пешаходную экскурсію па абласным цэнтры, знаёмства з музеямі горада, мемарыяльным комплексам «Буйніцкае поле».
Па выніках пленэру 27 верасня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава адкрыецца выстава «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве». Сюды ўвойдуць найлепшыя карціны кожнага аўтара.
Пленэрны рух зарадзіўся ў Магілёўскай вобласці ў 1996 годзе. З таго часу пленэры сталі традыцыйнымі і прысвячаюцца вядомым мастакам Прыдняпроўскага краю, мастацтвазнаўцам, знамянальным падзеям. За гэты час у фонды абласнога мастацкага музея паступіла каля 2 тыс. твораў сучасных мастакоў.
Арганізатарамі міжнароднага пленэру выступаюць Магілёўскі аблвыканкам, Дзяржаўны мемарыяльны гісторыка-мастацкі і прыродны музей-запаведнік В. Д. Паленава, Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.07.2025 - 10:32
Магілёў у стылі арт. Якім наш горад убачылі расійскія мастакі (відэа)
01.07.2025 - 08:59
27.06.2025 - 12:54
Гродзенская бібліятэка прадставіць у Александрыі інклюзіўны праект «Б.І.К.» для асаблівых дзяцей
24.06.2025 - 15:25
Больш пасадачных месцаў, паркоўка, камеры захоўвання: якія выгоды падрыхтавалі для гасцей «Купаля»