Беларускія медыкі 12 красавіка плануюць правесці ў Мсціслаўскім раёне акцыю, на якой удзельнікі змогуць даведацца пра фактары рызыкі неінфекцыйных захворванняў і іх прафілактыку. Пра гэта паведаміла прафесар кафедры эндакрыналогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, старшыня Беларускага грамадскага медыцынскага аб’яднання «Эндакрыналогія і метабалізм» Ала Шапялькевіч.
Акцыя пройдзе на базе Мсціслаўскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Магілёўскай вобласці. Пасля скрынінгу і анкетавання плануецца правесці адукацыйны семінар. Перад удзельнікамі выступяць Ала Шапялькевіч і старшыня праўлення Беларускай лігі па барацьбе з высокім артэрыяльным ціскам, загадчыца кардыялагічнага аддзялення №2 РНПЦ «Кардыялогія» Ірына Лазарава.
Спецыялісты прааналізуюць атрыманыя вынікі акцыі, раскажуць аб значнасці фактараў рызыкі неінфекцыйных захворванняў і спосабах іх прафілактыкі. Таксама дадуць кансультацыі для пацыентаў з выяўленымі кардыяваскулярнымі і эндакрыннымі захворваннямі.
Акцыя праводзіцца БАМА «Эндакрыналогія і метабалізм», беларускай Лігай па барацьбе з высокім артэрыяльным ціскам сумесна з Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мсціслаўскага райвыканкама.
Мерапрыемства стане працягам рэспубліканскага медыка-сацыяльнага праекта «Усё ў вашых руках». Яго мэта – інфармаваць насельніцтва аб фактарах рызыкі неінфекцыйных захворванняў, якія былі ўстаноўлены ў ходзе нацыянальнага даследаванні STEPS. Паводле яго вынікаў, 27,1% дарослага насельніцтва ва ўзросце 18-69 гадоў паліць штодня, 72,9% – спажывае менш за пяць порцый садавіны і/або агародніны ў дзень, 13,2% – не выконвае рэкамендацыі СААЗ па фізічнай актыўнасці. 60,6% людзей мае залішнюю масу цела, 25,4% – атлусценне. Акрамя таго, 44,9% насельніцтва мае павышаны артэрыяльны ціск, 7,6% – павышаны ўзровень глюкозы ў крыві.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы
18.06.2025 - 09:34
Аперацыі на пазваночніку з дакладнасцю да міліметра. Рэвалюцыя ў нейрахірургіі ў Магілёве
16.06.2025 - 09:58
11.06.2025 - 10:44
Тыдзень нулявога траўматызму ў ахове здароўя прысвяцяць выкарыстанню сродкаў індывідуальнай абароны
10.06.2025 - 16:19