RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Мінадукацыі расказала аб зменах у тыпавым вучэбным плане для школ на новы навучальны год

Прыняты тыпавы навучальны план для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі на 2020/2021 навучальны год. Дакумент апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Пра змены ў навучальным плане расказалі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

«У 2020/2021 навучальным годзе ў тыпавым навучальным плане агульнай сярэдняй адукацыі адбудуцца нязначныя змены ў колькасці вучэбных гадзін на вывучэнне асобных прадметаў у 10-х класах (у параўнанні з тыпавым вучэбным планам 2019/2020 навучальнага года). Змены звязаны з абнаўленнем зместу агульнай сярэдняй адукацыі, якое ажыццяўляецца паэтапна, пачынаючы з 2015/2016 навучальнага года», – расказалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, з новага навучальнага года прадмет «Чарчэнне» будзе вывучацца ў 10-х класах. «У сувязі з тым што вывучэнне геаграфіі Беларусі ў 2019 годзе было перанесена ў 9-я класы, на вывучэнне геаграфіі ў 10-х класах выдзелена адна навучальная гадзіна. У 10–11-х класах тыпавым вучэбным планам прадугледжана вывучэнне інфарматыкі на базавым (1 гадзіну на тыдзень) і павышаным (3 гадзіны на тыдзень) узроўнях», – адзначылі ў ведамстве.

Для 1–9-х класаў у тыпавым вучэбным плане зменаў у пераліку навучальных прадметаў і колькасці гадзін на іх вывучэнне не адбылося. Захавана магчымасць вывучэння асобных прадметаў на павышаным узроўні ў 8–9-х (дапрофільная падрыхтоўка) і 10–11-х класах (профільнае навучанне).

Тыпавы вучэбны план распрацаваны з улікам санітарна-гігіенічных патрабаванняў да абавязковай вучэбнай нагрузкі ў тыдзень на вучня.

БЕЛТА
 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая