RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Мінадукацыі вызначыла ніжняе парогавае значэнне адзнак на ЦТ-2019

Мінадукацыі вызначыла, якія адзнакі будуць прыроўнены да нездавальняльных па выніках ЦТ у 2019 годзе. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Так, па беларускай або рускай мовах нездавальняльнымі будуць лічыцца адзнакі ад 0 да 9 балаў(уключна), для спецыяльнасцяў філалагічнага профілю – ад 0 да 24.

Па першым прадмеце профільнага іспыту – матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі – прыроўнены да нездавальняльных адзнакі ад 0 да 19 балаў (уключна). Ніжняе парогавае значэнне адзнак па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі (найноўшы час), грамадазнаўстве, геаграфіі, замежных мовах (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, кітайскай) устаноўлена на ўзроўні ад 0 да 24 балаў (уключна).

Што тычыцца другога прадмета профільнага выпрабавання, то па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі нездавальняльнымі будуць лічыцца адзнакі ад 0 да 9 балаў (уключна), па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі (найноўшы час), геаграфіі, замежных мовах (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, кітайскай) – ад 0 да 14 балаў (уключна).

Мінадукацыі вызначыла, што пры наборы ў ВНУ, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Мінабароны, МНС і Дзяржпамежкамітэта, на ваенныя факультэты, на спецыяльнасці «Вытворчасць, захоўванне і перапрацоўка прадукцыі раслінаводства», «Жывёлагадоўля, рыбаводства, пчалярства», «Сельскае будаўніцтва і ўладкаванне тэрыторый», «Меліярацыя і водная гаспадарка», «Аграінжынерыя» нездавальняльнымі будуць лічыцца адзнакі ад 0 да 6 балаў. Гаворка ідзе аб такіх прадметах, як беларуская або руская мова, матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя (найноўшы час), грамадазнаўства, геаграфія, замежныя мовы.

На ЦТ-2018 ніжняе парогавае значэнне адзнак было такім жа.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая