Міністэрства адукацыі пастановай ад 10 ліпеня нумар 105 устанавіла формы правядзення выпускных экзаменаў у 2019/2020 навучальным годзе і пералік вучэбных прадметаў, па якіх яны будуць праводзіцца. Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала Беларусі.
Дзевяцікласнікі будуць здаваць тры пісьмовыя экзамены: беларускую і рускую мовы, а таксама матэматыку. Для вучняў класаў, у якіх навучанне і выхаванне на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі вялося на мове нацыянальнай меншасці - польскай або літоўскай, разам з гэтымі прадметамі абавязковай зацверджана польская або літоўская мова ў пісьмовай форме.
У каледжах мастацтваў, сярэдніх школах - каледжах мастацтваў і гімназіях - каледжах мастацтваў дзевяцікласнікі разам з асноўнымі будуць здаваць адзін з вучэбных прадметаў на выбар. Экзамен будзе праводзіцца ў практычнай форме.
Адзінаццацікласнікам у новым навучальным годзе трэба будзе пісьмова здаваць матэматыку, беларускую мову або рускую мову на выбар. Вуснымі будуць экзамены па замежнай мове і гісторыі Беларусі. Вучні з класаў нацыянальных меншасцей таксама здаюць пісьмовы экзамен па польскай або літоўскай мове. Адзінаццацікласнікі сярэдніх школ - каледжаў мастацтваў, гімназій - каледжаў мастацтваў здаюць дадатковы практычны выпускны экзамен па выбары, накіраваны на развіццё іх творчых здольнасцей.
Пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.07.2025 - 17:20
Пераможцам сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла-2025» стала сям'я з Гомельскай вобласці
03.07.2025 - 08:48
Памяць аб спаленых вёсках. Эмацыйнае падарожжа моладзі ў вёску Боркі Кіраўскага раёна
01.07.2025 - 09:41
24.06.2025 - 17:37
24.06.2025 - 14:49