Міні-палігоны цвёрдых камунальных адходаў у Магілёўскай вобласціплануюць цалкам закрыць да канца наступнага года. Замест іх пабудуюць тры рэгіянальныя палігоны. Пра гэта расказаў інспектар Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Анатоль Бамбізаў. Пакуль у нашым рэгіёне застаецца 60 міні-палігонаў ЦКА. За пяць гадоў іх колькасць скарацілася ў 2,5 разы.
Згодна з канцэпцыяй стварэння рэгіянальных палігонаў ЦКА, на Магілёўшчыне плануюць пабудаваць тры такія пляцоўкі. Да 2022 года рэгіянальны палігон павінен з’явіцца ў Бабруйскім раёне, да 2025 года – у Магілёўскім і да 2028 года – у Крычаўскім раёне.
Сартаванне смецця, якое паступае на рэгіянальныя палігоны, будуць праводзіць прама на месцы. «Менавіта на гэтых міжрэгіянальных пляцоўках будуць пабудаваны смеццеперапрацоўчыя заводы, як у Магілёве, каб усе гэтыя адходы праходзілі праз сартаванне», – удакладніў Анатоль Бамбізаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13