Міністэрства аховы здароўя дало часовыя рэкамендацыі па арганізацыі аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19. Гэта прадугледжана загадам Міністэрства аховы здароўя ад 1 ліпеня 2020 года.
Рэкамендацыі падрыхтаваны на падставе практычнага вопыту аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй CОVID-19 датычна дыягностыкі, лячэння і маршрутызацыі пацыентаў, у тым ліку з улікам рэкамендацый СААЗ, замежных навуковых публікацый і матэрыялаў.
У іх, у прыватнасці, вызначана, якая катэгорыя пацыентаў падлягае абавязковай шпіталізацыі з размеркаваннем на ўзроўні прыёмнага аддзялення (накіраванне ў агульнасаматычнае аддзяленне або ў аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі). Гаворка ідзе пра сярэднецяжкую і цяжкую інфекцыі COVID-19 (або падазрэннем на інфекцыю), пры наяўнасці фактараў рызыкі і (або) неабходнасці прызначэння лекавага сродку гідроксіхлорахін. Таксама гэта тычыцца пацыентаў з вострым рэспіраторным дыстрэс-сіндромам з інфекцыяй COVID-19.
Пацыентам з сярэднецяжкай формай інфекцыі без фактараў, якія ўскладняюць цячэнне пнеўманіі, медыцынская дапамога можа аказвацца дома пры забеспячэнні дынамічнага назірання.
Вызначаны парадак вядзення пацыентаў з інфекцыяй COVID-19 у аддзяленнях анестэзіялогіі і рэанімацыі бальніц, а таксама на амбулаторным этапе.
У рэкамендацыях абумоўлены парадак прызначэння лекавых сродкаў у амбулаторных умовах. У прыватнасці, прызначэнне фавіпіравіра рэкамендавана пацыентам з сярэднецяжкім цячэннем інфекцыі COVID-19 і ажыццяўляецца з дапамогай правядзення медычнага кансіліуму і пры ўмове інфармаванай згоды пацыента або яго законных прадстаўнікоў са строгім кантролем бяспекі лячэння.
Таксама распрацавана інструкцыя аб парадку арганізацыі эпідэміялагічнага расследавання выпадкаў інфекцыі СОVID-19, медыцынскага назірання і аказання медыцынскай дапамогі кантактам I і II узроўняў па інфекцыі COVID-19.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2025 - 14:44
Ці патрэбна даведка ў сад і школу да 1 верасня? Міністэрства аховы здароўя нагадала парадак
08.07.2025 - 10:19
07.07.2025 - 17:41
У Магілёве павіншавалі мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці
07.07.2025 - 14:42
У Дзень Незалежнасці ў Магілёўскай вобласці нарадзілася 16 малышоў
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы