Міністэрства аховы здароўя ўказала, хто павінен выконваць самаізаляцыю на працягу 10 дзён пры ўездзе ў Беларусь. Адпаведнае тлумачэнне, якое тычыцца прымянення пастановы Савета Міністраў ад 13 кастрычніка 2020 года № 591, размешчана на сайце Міністэрства аховы здароўя.
Правіла аб самаізаляцыі распаўсюджваецца на людзей, якія прыбылі з краін, уключаных у пералік краін, дзе рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19 (краіны чырвонай зоны). Гэты пералік размешчаны на сайце Міністэрства аховы здароўя.
Выконваць 10-дзённую самаізаляцыю таксама павінны тыя, хто прыбыў з краін, не ўключаных у гэты пералік, але ішоў транзітам праз чырвоную зону і не мае дакументальнага пацверджання транзітнага праезду ў тэрмін, не большы за 24 гадзіны.
Замежнікі і асобы без грамадзянства, якія (за выключэннем тых, хто пастаянна пражывае ў Беларусі) прыбылі з краін зялёнай зоны (г. зн. не ўключаных у краіны зоны чырвонай), пры ўездзе ў Рэспубліку абавязаны прадаставіць арыгінал або электронную копію медыцынскага дакумента (на рускай, беларускай або англійскай мовах) з адмоўным вынікам на COVID-19. Даследаванне выконваецца метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі не пазней за 72 гадзіны да даты прыбыцця ў Беларусь.
У медыцынскім дакуменце павінны быць указаны прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое маецца) грамадзяніна і вынік даследавання на COVID-19 (напрыклад, «SARS-CoV-2 negative» або «result on the date of the test for the presence of SARS-CoV-2 - negative»).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)