Міністэрства аховы здароўя перагледзела падыходы да назірання за пацыентамі, якія з’яўляюцца кантактамі інфікаваных COVID-19, паведаміла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан.
Міністэрства аховы здароўя прааналізавала выяўленне каранавіруснай інфекцыі ў пацыентаў, якія адносяцца да кантактаў першага і другога узроўняў. «Мы правялі дэталёвы аналіз, які паказаў, што ў кантактаў першага ўзроўню захворванне выяўляецца на 2–5-ы дзень. Таму на 6–7-я суткі будзе выкананы аналіз на каранавірусную інфекцыю, пры атрыманні адмоўнага выніку пацыента выпішуць дадому. Але мы будзем яго прасіць выконваць меры самаізаляцыі да 14 дзён», – сказала Алена Богдан.
Таксама прынята рашэнне аб тым, што кантакты другога ўзроўню пры развіцці ў іх вострых рэспіраторных захворванняў будуць шпіталізавацца, абследавацца на COVID-19. Пры атрыманні адмоўнага выніку і адсутнасці пагаршэння стану здароўя іх выпішуць дадому для працягу лячэння.
Акрамя таго, вырашана тэставаць (на сёння магчымасці дазваляюць гэта) на COVID-19 усіх пацыентаў з пнеўманіямі не толькі цяжкай, але і сярэдняй ступені цяжкасці. Гэтыя меры накіраваны на тое, каб максімальна выявіць пацыентаў, у якіх можа быць каранавірусная пнеўманія.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.07.2025 - 14:46
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка прадставіў новага кіраўніка Горацкага раёна
27.06.2025 - 15:55
«Зыходзячы з вастрыні бягучага моманту». На чым Прэзідэнт заклікаў засяродзіцца краіны ЕАЭС
24.06.2025 - 14:24
22.06.2025 - 10:43