Устаноўлены гранічныя максімальныя тарыфы на паслугі па лабараторнай дыягностыцы інфекцыі, выкліканай COVID-19. Адпаведная пастанова Міністэрства аховы здароўя №99 ад 17 лістапада 2020 года афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Гранічны максімальны тарыф на даследаванне метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі (ПЦР) на наяўнасць SARS-CoV-2 устаноўлены на ўзроўні Br53, даследаванне на вызначэнне імунаглабулінаў IgM і IgG да SARS-CoV-2 з выкарыстаннем экспрэс-тэстаў–Br31,5. Тарыф, які тычыцца даследавання на вызначэнне імунаглабулінаў IgM і IgG да SARS-CoV-2 метадам імунахраматаграфічнага або імунафлуарэсцэнтнага, або імунаферментнага, або імунахемілюмісцэнтнага аналізу, не павінен перавышаць Br37,5.
Згодна з дакументам, устаноўленыя тарыфы ўключаюць кошт даследавання, маніпуляцый, неабходных для правядзення лабараторнай дыягностыкі, а таксама выкарыстоўваемых матэрыялаў і рэагентаў.
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 11:09
24.11.2025 - 12:18
24.11.2025 - 11:04
Новы МРТ-апарат у дзіцячай абласной бальніцы Магілёва (відэа)
18.11.2025 - 11:10
Новыя магчымасці ў абследаванні, лячэнні. Што зменіцца ў Магілёўскай паліклініцы №8 пасля капрамонту
12.11.2025 - 14:38
12.11.2025 - 12:33