Бабруйск уключаны ў пералік тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы на 2019 год, бо ў мінулым годзе яго паказчыкі пагоршыліся, паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў сёння падчас анлайн-канферэнцыі на сайтах БелТА і Мінпрацы.
Механізм аднясення да тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 22.02.2018 №142.
«Улічваючы, што па выніках працы за дзевяць месяцаў 2018 года агульны паказчык Бабруйска перавысіў агульны паказчык па рэспубліцы, яго ўключылі ў пералік тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы на 2019 год. Асноўнымі паказчыкамі, якія паўплывалі на ўключэнне, з’явіліся высокі працэнт вымушанай няпоўнай занятасці і нізкі тэмп росту колькасці занятых у эканоміцы», – растлумачыў Валерый Кавалькоў.
Па іншых гарадах абласнога падпарадкавання, уключаных у гэты пералік у 2018 годзе, сітуацыя палепшылася.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 18:03
27.06.2025 - 14:07
Служэнне Радзіме: 94 курсанты Магілёўскага інстытута МУС атрымалі дыпломы аб вышэйшай адукацыі
27.06.2025 - 11:26
Магілёўская вобласць прадстаўлена на XII Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў Ніжнім Ноўгарадзе
27.06.2025 - 09:34
26.06.2025 - 16:41
26.06.2025 - 16:38