У Магілёўскай вобласці стартуюць дзве рэспубліканскія прафілактычныя акцыі для школьнікаў і пажылых людзей. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Традыцыйная акцыя «Канікулы без дыму і агню» накіравана на папярэджанне пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, гібелі і траўматызму непаўналетніх, а таксама правядзення адукацыйна-выхаваўчай работы ў галіне бяспекі жыццядзейнасці з падрастаючым пакаленнем.
Тэматычныя мерапрыемствы арганізуюць ва ўстановах дашкольнай адукацыі, прышкольных і летніх аздараўленчых лагерах у перыяд канікул. У прыватнасці, запланаваны прафілактычныя гутаркі, дэманстрацыя навучальных відэафільмаў, мультфільмаў, правядзенне віктарын па АБЖ, абмеркаванне сітуацыйных задач, насычаная конкурсная праграма, прэзентацыя часопіса «Юны выратавальнік», распаўсюджванне навучальнай наглядна-выяўленчай прадукцыі і інш.
Што тычыцца новай акцыі «З клопатам пра бяспеку малой радзімы», то яна будзе праходзіць у сельскіх населеных пунктах, гарадах, садовых таварыствах і аграсядзібах два разы на год – з чэрвеня па ліпень і з верасня па кастрычнік. Яе мэта – папярэджанне пажараў праз неасцярожнае абыходжанне з агнём і гібелі на іх людзей пенсійнага і сталага ўзросту.
«У сельскіх населеных пунктах, раённых цэнтрах на адкрытых пляцоўках перад сельскім клубам, каля сельсаветаў і ў парках пройдуць тэматычныя «Кірмашы бяспекі», – удакладніла Вольга Нехарошых. – Кожны наведвальнік знойдзе сабе занятак па густу».
Так, на гульнявой зоне будуць працаваць навучальныя пляцоўкі «Правядзі час з карысцю», «Жучкі-павучкі», «Печкі-лавачкі», «Бяспечны электрык» і інш. З пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікай жадаючыя змогуць азнаёміцца на дэманстрацыйнай зоне, наведаць майстар-класы па аквагрыме, арыгамі – на творчай зоне, прайсці заняткі па стрыжцы, макіяжы, манікюры – зоне прыгажосці, вымераць ціск, атрымаць навыкі аказання першай дапамогі – ЗЛЖ-пляцоўцы. Таксама будзе ажыццяўляцца гандаль таварамі народнага спажывання, працаваць фотазона. Кірмашы пройдуць пад акампанемент духавога аркестра.
«У цікавай забаўляльнай форме ўдзельнікі мерапрыемстваў змогуць пазнаваць асновы бяспекі, – падкрэсліла Вольга Нехарошых. – Запрашаем усіх паўдзельнічаць у акцыях, бо бяспекі шмат не бывае!».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:40
У Магілёўскай вобласці праходзіць выязны прафсаюзны прававы прыём
24.04.2025 - 12:51
Навучэнцы Магілёўскай вобласці напішуць заўтра «Дыктоўка Перамогі»
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01