RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Моладзь Магілёўшчыны запрашаюць прыняць удзел у паэтычным інтэрнэт-конкурсе да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Моладзь Магілёўшчыны запрашаюць узяць удзел у міжнародным паэтычным інтэрнэт-конкурсе «Не вырывай старонкі памяці», прысвечаным 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Заявіць пра сябе могуць маладыя людзі індывідуальна або ў суаўтарстве ў трох узроставых катэгорыях: 14-17 гадоў, 18-22 гады, 23-26 гадоў уключна. Кожны можа падаць на конкурс не больш за тры творчыя работы на заяўленую тэматыку (проза дапускаецца) агульным аб'ёмам не больш за пяць лістоў фармату А4, шрыфт Times New Roman, кегль 14, міжрадковы інтэрвал – адзінарны, палі – стандартныя. Работы прымаюцца да 15 жніўня. Для ўдзелу неабходна запоўніць гугл-форму і даслаць свае творы. Таксама заяўку з творчымі працамі можна адправіць на электронны адрас newpoetes@gmail.com. У шапцы неабходна ўказаць прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, дату нараджэння, горад, краіну, кантактны тэлефон, паштовы адрас, індэкс.

Пераможцаў конкурсу ў трох узроставых катэгорыях узнагародзяць дыпломамі і памятнымі падарункамі. Паўналетніх аўтараў лепшых работ запросяць на маладзёжны форум «Сімвалы Перамогі», які адбудзецца ў верасні ў Магілёве.

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца па тэлефоне: + 375-25-779-34-62, Аляксей Алянцэвіч (Viber, WhatsApp), e-mail: newpoetes@gmail.com з паметкай «Не вырывай старонкі памяці».

Конкурс праводзіцца з мэтай развіцця літаратурных здольнасцей моладзі, пошуку і папулярызацыі маладых талентаў, стварэння сістэмы творчага ўзаемадзеяння літаратараў памежжа Беларусі і Расіі.

Арганізатарамі выступаюць сацыяльна-культурнае грамадскае аб'яднанне «Спадчына» (Магілёў), Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама, прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь (Расійскі цэнтр навукі і культуры), міждзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт», установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А Куляшова», смаленскай асацыяцыі «Агенцтва інтэграцыйных ініцыятыў», Расійскага Саюза Моладзі Смаленскай вобласці.

Палажэнне аб правядзенні конкурсу «Не вырывай старонкі памяці»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая