Магілёўская моладзь прымае выклік «Прыбярэм снег разам» у моладзі з Гродзенскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ».
«Чэлендж будзе доўжыцца да заканчэння зімовага перыяду. Валанцёры БРСМ і прадстаўнікі МААП дапамогуць у расчыстцы тэрыторыі ад снегу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, адзінокім пажылым людзям, інвалідам і іншым катэгорыям грамадзян», – падзяліліся суразмоўцы.
Заяўку на аказанне дапамогі можна пакінуць па тэлефонах моладзевых гарачых ліній, якія арганізаваны на базе ўсіх тэрытарыяльных камітэтаў БРСМ.
У Магілёўскім абласным камітэце можна звяртацца па наступных нумарах тэлефонаў: 8 (0222) 76-64-49, 8 (0222) 76-67-51.
Даведачна: на сённяшні дзень у Магілёўскай вобласці налічваецца 3943 валанцёры руху ГА «БРСМ» «Добрае Сэрца», якія знаходзяцца ў 294 атрадах, членаў МААП – 1033 чалавекі ў 93-х атрадах.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.08.2025 - 16:40
Беларуска-расійскі форум «Моладзь - за Саюзную дзяржаву» пройдзе ў Магілёве 4-8 верасня
30.07.2025 - 09:39
Ад лекцый да рэальнай працы. Студэнты з БРУ спрабуюць сябе ў справе
29.07.2025 - 12:19
«Магілёўліфтмаш» у 2025 годзе чакае каля 100 маладых спецыялістаў