Штогод 17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў. Гэта адно з найпапулярнейшых святаў беларускай моладзі.
Як паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні Магілёўскай вобласці, у 2019/2020 навучальным годзе ў рэгіёне функцыянавала 5 устаноў вышэйшай адукацыі, дзе навучалася 23,5 тыс. чалавек, з іх 94,6% – у дзяржаўных ВНУ.
Падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй у вобласці ажыццяўляецца па 11 профілях адукацыі, якія ўключаюць больш за 300 спецыяльнасцяў і кірункаў. Найбольшая колькасць студэнтаў атрымліваюць адукацыю па спецыяльнасцях сельскагаспадарчага профілю – 26,8%.
Дзяржава аказвае падтрымку і заахвочвае маладых людзей, якія імкнуцца атрымаць вышэйшую адукацыю. У дзяржаўных ВНУ вобласці за кошт бюджэтных сродкаў навучалася на дзённай форме 77,5% усіх студэнтаў.
З кожным годам расце колькасць маладых людзей, якія вырашылі працягнуць навучанне на другой ступені вышэйшай адукацыі – у магістратуры. За апошнія 10 гадоў колькасць магістрантаў павялічылася ў 2,2 раза і ў 2019/2020 навучальным годзе склала 0,5 тыс. чалавек.
У 2020 годзе ВНУ вобласці падрыхтавана 6 тыс. кваліфікаваных спецыялістаў, што ў разліку на 10 тыс. насельніцтва, занятага ў эканоміцы, складае 134 спецыялісты.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.09.2025 - 10:14
Валанцёры БРСМ адправяцца 3 верасня ў Кіраўск з дабрачыннай акцыяй «У школу з Добрым Сэрцам»
26.08.2025 - 16:48
Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці. Форум СД пройдзе ў Магілёве
21.08.2025 - 14:23
Больш за 150 чалавек сталі ўдзельнікамі злёту маладых спецыялістаў у Магілёўскім раёне
19.08.2025 - 12:50