Пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года – 2019» ўшаноўвалі ў Мінску. Традыцыйна яго вынікі падводзяцца ў Міжнародны дзень добраахвотнікаў.
У гэтым годзе праект праходзіў пад патранатам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Міністэрства адукацыі. Ён аб’яднаў валанцёраў руху БРСМ «Добрае сэрца», Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА, валанцёрскіх цэнтраў устаноў вышэйшай адукацыі і іншых арганізацый. Усяго ў фінале конкурсу ўдзельнічалі 64 працы.
У выніку ў намінацыі «Асабісты ўклад сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі» пераможцай стала Лілія Домніч (сацыяльна-гуманітарны каледж Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова). Валанцёрскі атрад «Дарогаю дабра» сярэдняй школы № 4 Асіповіч адзначаны ў катэгорыі «Найлепшы валанцёрскі атрад сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі». У намінацыі «Найлепшы валанцёрскі атрад сярод студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі» ўзнагароду атрымаў атрад «Ад сэрца да сэрца» Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.09.2025 - 14:45
10.09.2025 - 11:13
08.09.2025 - 09:14
Моладзь Саюзнай дзяржавы: памяць аб ВАВ - гэта не проста старонкі падручнікаў, а наш маральны шчыт
05.09.2025 - 12:08
Творчыя конкурсы, майстар-класы, экскурсіі: Магілёў прымае фестываль «Моладзь - за Саюзную дзяржаву»
05.09.2025 - 10:25
Яркі старт конкурснай праграмы фестывалю Саюзнай дзяржавы ў Магілёве