Моладзь Магілёўскай вобласці запрашаюць да ўдзелу ў міжнародным літаратурным конкурсе «Гэта трэба –не мёртвым! Гэта трэба жывым!». Творчае спаборніцтва з’яўляецца часткай міжнароднай патрыятычнай акцыі, прысвечанай памяці вядомага пісьменніка, паэта і журналіста, расказаў старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Аляксандр Казека.
Прыняць удзел у конкурсе (індывідуальна або ў суаўтарстве) могуць маладыя аўтары ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў. Іх творы, якія могуць быць напісаны на рускай або беларускай мовах, будуць ацэньвацца ў дзвюх узроставых катэгорыях: 14 гадоў – 21 год (уключна) і 22 гады − 35 гадоў (уключна).
Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях: «Паэзія» (верш, прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны, на патрыятычную тэматыку або на тэму жыцця і творчасці Канстанціна Сіманава); «Проза» (твор у жанры эсэ або невялікага аповеду, які прысвечаны ваенным падзеям і тэматыцы Вялікай Перамогі); «Публіцыстыка» (твор у жанры ваеннага рэпартажу, прысвечаны асобным баям, падзеям і героям вайны).
Работы прымаюцца на электронны адрас: konkursy.mospb@yandex.by з пазнакай «Конкурс памяці К. Сіманава» да 1 кастрычніка 2020 года.
Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі, граматамі і памятнымі прызамі. Найлепшыя апублікуюць на літаратурных старонках абласных СМІ Магілёва. Па выніках спаборніцтва плануецца выдаць электронны зборнік, які размесцяць на інтэрнэт-платформах з магчымасцю адкрытага доступу для чытачоў.
Палажэнне міжнароднага літаратурнага конкурсу «Гэта трэба – не мёртвым! Гэта трэба жывым!»»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 15:14
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»