На пустцы ўнутры двароў вуліцы Цярохіна ў Магілёве плануюць добраўпарадкаваць пляцоўку з зонамі адпачынку. Праект абмяркоўваўся на планёрцы ў гарвыканкаме.
Прадугледжана стварэнне на дадзенай тэрыторыі сеткі пешаходных дарожак і пяці зон адпачынку для дарослых і дзяцей, у тым ліку для малых, і скаладром для падлеткаў. Таксама ў планах стварэнне веладарожкі і невялікі лыжнай трасы. Ёсць прапанова на гэтай жа тэрыторыі знайсці месца для хакейнай пляцоўкі, якую летам можна будзе выкарыстоўваць для катання на роліках.
Работы па рэалізацыі праекта маюць намер пачаць у канцы жніўня бягучага года. На добраўпарадкаванне пляцоўкі запланавана каля Br 400 тыс. з гарадскога бюджэту. Разлічваюць і на дапамогу спонсараў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
11.07.2025 - 17:16
11.07.2025 - 16:57
У Магілёўскай вобласці створана каманда хлебаробаў з работнікаў МНС
11.07.2025 - 10:55