RU BY EN 中文
Twitter Instagram

На кансервацыю касцёла ў Мсціславе выдзеляць сродкі з фонду Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Згодна з дакументам, прадугледжваецца выдзяленне грашовых сродкаў для рэалізацыі шасці культурных праектаў. Будзе прафінансавана аднаўленне радавой сядзібы Н. Орды ва ўрочышчы Чырвоны Двор Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, стварэнне экспазіцыі Музея беларускай маляванкі на базе гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе». Прадугледжаны грашовыя сродкі на кансервацыю касцёла ў Мсціславе, кансервацыю і фрагментарную рэстаўрацыю замка ў Гальшанах, рэстаўрацыю капліцы-пахавання князёў Паскевічаў у Гомелі і адслоенага жывапісу XVIII-XIX стагоддзяў Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку.

Ажыццяўленне гэтых праектаў будзе садзейнічаць захаванню помнікаў архітэктуры і гісторыі, пашырэнню іх турыстычнага патэнцыялу.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая