На працягу двух тыдняў з пачатку старту продажу білетаў на Міжнародны тэатральны форум «М.@rt.кантакт» палова квіткоў раскуплена. Прыкладна 60% з іх – праз інтэрнэт.
З ужо выкупленых квіткоў 12%, ці 600 месцаў, былі забраніраваны online і такім жа чынам выкуплены. Большасць тэатралаў у інтэрнэце толькі браніруе, а па квіткі прыходзіць у касу абласнога драмтэатра.
Усяго на 24 спектаклі з 11 краін будзе прададзена амаль 5500 квіткоў.
Сярод пастановак найбольшы попыт, вядома, на тыя, што пакажуць на адкрыцці і закрыцці форуму. Таксама глядацкія сімпатыі пакуль аддадзены «Камедыі пра ўдаву» Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Вахтангава, «Убачыць ружовага слана» незалежнай тэатральнай кампаніі з Мінска, «Дыджэй Павел» «Тэатра POST» з Санкт-Пецярбурга.
У драмтэатры расказалі, што квіткі яшчэ дакладна можна купіць на 12 з 24 спектакляў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 15:14
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»