На палях Магілёўскай вобласці актыўна збіраюць ураджай і вядуць нарыхтоўку кармоў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Бульба выкапана на плошчы ў 1562 га, гэта 50% наяўных плантацый «другога хлеба». Сабрана 57,6 тыс. т клубняў. Ураджайнасць склала 369 ц/га (у Шклоўскім раёне – 483 ц/га). На 26% пасеваў прыбралі цукровыя буракі, кожны гектар дае па 383 ц, цукрыстасць складае 15,8%.
Прыбрана кукурузы на сілас і зялёны корм 677,8 тыс. т. На круг выходзіць па 250 ц/га (паляводы Шклоўскага раёна атрымліваюць па 374 ц зялёнай масы). Па вобласці гэтыя работы праведзены больш чым на чвэрці кукурузных плошчаў, прызначаных для названых мэтаў.
Працягваецца актыўная нарыхтоўка кармоў. Запасы сена на раніцу 24 верасня складалі 134,2 тыс. т, сенажу мелася 1782 тыс. т, зернесенажу – звыш 35 тыс. т, сіласу –565,7 тыс. т. у палімернай упакоўцы нарыхтавана 107 тыс. т, што складае 67% вызначанага заданнем. Такім чынам, з разліку на адну ўмоўную галаву жывёлы выходзіць па 18,31 ц к. адз, што амаль на 1 больш за адпаведны перыяд мінулага года.
Поўным ходам у сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці вядзецца сяўба азімых збожжавых. На збожжа пасеяна звыш 104 тыс. га, (45%), на зялёны корм –3, 4 тыс. га.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:29
Сезон восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў стартуе ў Магілёве і Бабруйску 27 верасня
15.09.2025 - 11:43
Прадстаўнікі кампаніі «Эмі Інтэрнэшнл» азнаёміліся з інвестыцыйным патэнцыялам СЭЗ «Магілёў»
11.09.2025 - 17:57
09.09.2025 - 12:54
Кітайскі рэстаран у Магілёве: сімвал дружбы і супрацоўніцтва
08.09.2025 - 09:18
У Беларусі распрацаваны законапраект аб лічбавым беларускім рублі
01.09.2025 - 13:16
У Беларусі з 1 верасня павялічацца базавая стаўка і заробкі бюджэтнікаў