У Беларусі вялікая ўвага надаецца эстэтычнаму развіццю і выхаванню падрастаючага пакалення. Па выніках сустрэчы Кіраўніка дзяржавы з таленавітай моладдзю 20 сакавіка 2018 года забеспячэнне музычнымі інструментамі ўстаноў адукацыі ў сферы культуры было ўзята на асаблівы кантроль.
У межах Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» за кошт рэспубліканскага бюджэту ў Шклоўскі раён пад поўную патрэбу было выдзелена 7 інструментаў піяніна.
Сёння іх перадаў намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Шарамецьеў. 2 музычныя інструменты адрасаваныя філіялу дзіцячай школы мастацтваў у аграгарадку Александрыя. Яшчэ 5 дастаўлена ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Шклоўская Дзіцячая школа мастацтваў».
ДШМ ў гэтым годзе адзначае юбілей: у верасні 2019 года установе культуры спаўняецца 60 гадоў.
Па матэрыяле shklovinfo.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
13.08.2025 - 09:33
12.08.2025 - 12:38
12.08.2025 - 09:08
Сяўба і ўборка ўраджаю на палях «Круглянскага світання» (відэа)
11.08.2025 - 15:10