RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Народнае свята «Каляды» ў Магілёве пройдзе на трох пляцоўках

Народнае свята «Каляды» ў Магілёве пройдзе на трох пляцоўках. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме. 

Апоўдні 7 студзеня жыхароў абласнога цэнтра і гасцей горада на цэнтральнай сцэне Пячэрскага лесапарку чакае тэатралізаваны паказ, забаўляльная праграма з жартамі, прымаўкамі, анекдотамі, рухомымі гульнямі, танцамі і віктарынамі.

Падчас мерапрыемства будзе арганізаваны гарадскі конкурс на самае лепшае прыгатаванне страў «Зімовы пікнік». Удзельнікамі спаборніцтва стануць каманды прадпрыемстваў і арганізацый, размешчаных у Магілёве і Магілёўскім раёне. Конкурс пройдзе ў тры этапы–дэгустацыя, творчая прэзентацыя і спартыўныя спаборніцтвы. Паўплывае на выніковую ацэнку не толькі густ кулінарных шэдэўраў, але і афармленне месца падрыхтоўкі, арыгінальнасць назвы каманды, актыўнасць групы падтрымкі.

Адначасова на плошчы Зорак адбудзецца тэатралізаванае прадстаўленне «Пайшла Каляда калядуючы». А крыху раней, у 11.00, у раёне ГЦ «Крыніца» пачнецца раённае свята «З Калядамі–2020».

На ўсіх трох пляцоўках будуць працаваць пункты грамадскага харчавання і аб’екты рознічнага гандлю. У прыватнасці, на кірмашы ў Пячэрскім лесапарку суб’екты гаспадарання прыватнай і дзяржаўнай формаў уласнасці, індывідуальныя прадпрымальнікі і рамеснікі будуць рэалізоўваць прадукцыю грамадскага харчавання, у тым ліку кулінарныя і кандытарскія вырабы, нехарчовыя тавары ў асартыменце, сувеніры, цацкі. У абавязковым парадку прапануюць гарачую каву, гарбату, глінтвейн, безалкагольныя напоі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая