Навігацыйную сістэму для інвалідаў па зроку ўстанавілі ў Магілёўскім аблвыканкаме. Яна ўключае ў сябе тактыльныя таблічкі са шрыфтам Брайля і маўленчы інфарматар, які працуе ад спецыяльнай праграмы на смартфоне. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.

Паволе слоў суразмоўцаў, адміністрацыйны будынак паступова адаптуюць да патрэб інвалідаў па зроку. З дапамогай такой сістэмы невідушчаму чалавеку лягчэй самастойна зарыентавацца ў прасторы і выбраць патрэбны кірунак.

Праект рэалізоўваецца ў Доме саветаў дзякуючы ініцыятыве ГА «БелТІЗ», якую падтрымала кіраўніцтва рэгіёна. На сённяшні дзень спецыяльныя таблічкі і схемы будынка размешчаны на паверхах, дзе працуюць спецыялісты камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя, а таксама ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.

Устаноўленая ў аблвыканкаме сістэма ўжо апрабавана. У лістападзе мінулага года падобная праграма запрацавала ў Магілёўскай паліклініцы № 2.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.11.2025 - 09:53
04.11.2025 - 09:34
Дні адчыненых дзвярэй будуць праходзіць у Магілёўскім інстытуце МУС кожную суботу лістапада
04.11.2025 - 08:59
Саўмін зацвердзіў пералік дзяржаўных праграм на будучую пяцігодку
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады