Беларуская будаўнічая кампанія ЗАТ «Белзамежбуд» пабудуе у 2019 годзе ў Чэрыкаўскім раёне найбуйнейшую ў Беларусі фотаэлектрычную станцыю магутнасцю 109 МВт. Адпаведны кантракт заключаны з заказчыкам будаўніцтва – кампаніяй «Солар Лэнд», паведаміў яе дырэктар Мікіта Міхневіч.
«Парк сонечнай энергіі будзе ўяўляць з сябе размешчаныя на спецыяльнай падсістэме модулі, якія збіраюць сонечную энергію. Пад фотаэлектрастанцыю выдзелены ўчастак у 220 га. Атрыманая энергія будзе пастаўляцца ў энергасістэму Беларусі, – растлумачыў Мікіта Міхневіч. – Гэты праект не з’яўляецца праектам, які хутка акупліваецца, але ён цікавы сваёй стабільнасцю і перспектыўнасцю».
Будаўніцтва станцыі нацэлена на развіццё экалагічна чыстай сонечнай энергетыкі ў Беларусі, дыверсіфікацыю крыніц электраэнергіі, скарачэнне аперацыйных і транспартных выдаткаў у сувязі з забеспячэннем электраэнергіяй найбліжэйшых населеных пунктаў. Чакаецца, што праект паспрыяе эканоміі валютных рэсурсаў за кошт некаторага скарачэння імпарту нафты і газу.
Агульная сума інвестыцый у праект перавысіць $ 150 млн. Фінансуецца ён за кошт крэдытных рэсурсаў і ўласных сродкаў «Солар Лэнд» – даччынага прадпрыемства ірландскай кампаніі «Камеліасайд Лімітэд», якая ўваходзіць у групу кампаній United Green. Гэта група кампаній займаецца інвеставаннем у праекты аднаўляльнай энергетыкі па ўсім свеце. Неабходнае абсталяванне паставіць кітайская кампанія China Power Guizhou Engineering Co., Ltd.
«Белзамежбуд» выканае агульнабудаўнічыя і мантажныя работы. Гэта прадпрыемства з’яўляецца вядучым беларускім экспарцёрам будаўнічых паслуг у краіны блізкага і далёкага замежжа, мае вопыт буйнога прамысловага, грамадзянскага і энергетычнага будаўніцтва.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.08.2025 - 10:37
Уборка азімага рапсу ў Магілёўскай вобласці перасягнула экватар
29.07.2025 - 09:47
Першыя сярод моладзі: экіпаж з Кіраўскага раёна намалаціў больш за 1 тыс. тон збожжа новага ўраджаю
25.07.2025 - 18:08
25.07.2025 - 09:38
«Уся справа ў жаданні працаваць». Першага механізатара-тысячніка ўшаноўвалі ў Магілёўскай вобласці
24.07.2025 - 16:06