Пераможцаў агляду-конкурсу на самую лепшую арганізацыю рэгіёна па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму за 2019 год ўшаноўвалі сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме.
Арганізацыя работы па ахове працы, у першую чаргу, ускладаецца на працадаўцу. Яна ўключае розныя аспекты, у тым ліку стварэнне бяспечных умоў працы, кантроль за выкананнем работнікамі патрабаванняў аховы працы, прафілактыку вытворчага траўматызму і папярэджанне няшчасных выпадкаў, як расказаў начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Сяргей Жыгуноў. З улікам выканання гэтых параметраў, а таксама адпаведных паказчыкаў па ахове працы, выбіраюць найлепшых у розных галінах.
За права валодання званнем «Узорная арганізацыя Магілёўскай вобласці па ахове працы» змагалася больш за 70 прэтэндэнтаў. У выніку сярод арганізацый вытворчай сферы першае месца прысуджана філіялу «Белміт» ЗАТ «Сервалюкс Агра», другое – вытворча-гандлёваму ўнітарнаму прадпрыемству «Горацкі элеватар», трэцяе – ААТ «Чырвоны харчавік». У групе арганізацый невытворчай сферы лідарам стала УА «Дзяржаўны прафесійны ліцэй № 9 г. Магілёва імя А. П. Старавойтава». Другое месца дасталася ДУСА «Бялыніцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў», трэцяе – УАЗ «Кіраўская цэнтральная раённая бальніца».
Агляд-конкурс на самую лепшую арганізацыю работы па ахове працы Магілёўскай вобласці праводзіцца штогод ужо больш за 10 гадоў. Адной з асноўных умоў для перамогі з’яўляецца паказчык зніжэння ўзроўню вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці на прадпрыемстве. Акрамя гэтага, ацэньваецца стан і паляпшэнне ўмоў і аховы працы ў арганізацыях санітарна-бытавога і лячэбна-прафілактычнага забеспячэння працуючых. Асноўная мэта спаборніцтва – заахвоціць найлепшыя арганізацыі ў сферы кіравання аховай працы, распаўсюдзіць іх перадавы вопыт і прыцягнуць увагу да гэтай тэмы кіраўнікоў розных узроўняў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11
16.04.2025 - 15:15