RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Найлепшыя праекты кірмашу рэгіянальных ініцыятыў у Магілёўскай вобласці атрымаюць 72 тыс. еўра

Найлепшыя праекты, прадстаўленыя сёння ў Быхаве на кірмашы рэгіянальных ініцыятыў для мясцовага развіцця, атрымаюць грантавую падтрымку Еўрасаюза на суму 72 тыс. еўра. Пра гэта расказала старшыня Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў Святлана Язерская.

«Кірмаш стаў ключавым момантам конкурсу рэгіянальных ініцыятыў для мясцовага развіцця. У Быхаве будуць прадстаўлены праекты пяці раёнаў Магілёўскай вобласці: Слаўгарадскага, Быхаўскага, Клічаўскага, Краснапольскага і Чэрыкаўскага. Найлепшыя ідэі атрымаюць грантавую падтрымку – 72 тыс. еўра падзеляць паміж 5-6 прадстаўленымі ініцыятывамі», – адзначыла яна.

Сярод асноўных ідэй кірмашу – аб’яднанне некалькіх раёнаў для вырашэння адной праблемы, а таксама паляпшэнне занятасці і самазанятасці насельніцтва.

Як расказала каардынатар праекта Ірына Марціновіч, асноўная ўмова ўдзелу ў кірмашы – адзін ініцыятар і некалькі партнёраў з іншых раёнаў. «Мы павінны стварыць свайго роду калабарацыю паміж раёнамі ў рэалізацыі ідэй і сумесным вырашэнні пытанняў занятасці насельніцтва. Усе ініцыятывы, прадстаўленыя сёння, носяць сацыяльную, эканамічную і экалагічную накіраванасць. Ёсць праекты, накіраваныя на развіццё турызму ў Магілёўскай вобласці», – праінфармавала каардынатар праекта.

Кірмаш праходзіць па праекце «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцей занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці», які фінансуе Еўрапейскі Саюз. Праект рэалізуецца Слаўгарадскім раённым выканаўчым камітэтам сумесна з Быхаўскім, Клічаўскім, Краснапольскім, Чэрыкаўскім раённымі выканаўчымі камітэтамі і Міжнародным фондам развіцця сельскіх тэрыторый.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая