Пераможцы XII абласнога конкурсу прафмайстэрства сярод рабочай моладзі названы ў Магілёве. Большасць прызавых месцаў па выніках працоўных спаборніцтваў дасталася бабруйчанам, на другім месцы па колькасці ўзнагарод – магілёўцы, на трэцім – прадстаўнікі Крычава.
Так, па прафесіі машыніст крана найлепшай з найлепшых стала прадстаўніца філіяла ААТ «БЕЛАЗ» у Магілёве Вераніка Вароніна. Другое месца заваяваў работнік СЗАТ «МВЗ» Уладзімір Хаменка, трэцяе – -Міхаіл Грыгор’еў з ААТ «Крычаўцэментнашыфер». Па прафесіі слесар-інструментальшчык дыплома першай ступені ўдастоены прадстаўнік ААТ «Белшына» Леанід Бабкін, другога – удзельнік ад ААТ «ТАіМ» Сяргей Ермалаеў, трэцяй – работнік Магілёўскага завода ліфтавага машынабудавання Аляксандр Фёдараў.
Першае месца па прафесіі электразваршчык таксама дасталося прадстаўніку Магілёўліфтмаша Дзянісу Абушкевічу, другое – Максіму Пархамовічу з ААТ «Белшына», трэцяе – Сяргею Царову, удзельніку ад ААТ «Магілёўхімвалакно». Найлепшым фрэзероўшчыкам стаў Жан Раманюк з ААТ «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў», другі вынік паказаў прадстаўнік ААТ «ТАіМ» Дзмітрый Рудзянкоў, трэці – Андрэй Рудакоў, удзельнік ад ААТ «Белшына».
Сярод токараў не было роўных работніку ААТ «Крычаўцэментнашыфер» Аляксандру Касцючэнку, срэбра працоўных спаборніцтваў забраў прадстаўнік ААТ «Белшына» Міхаіл Голуб, бронзу – удзельнік ад філіяла ААТ «БЕЛАЗ» Вадзім Лябёдкін.
У намінацыі «За высокую якасць» адзначаны Віталь Баханькоў, работнік філіяла «Энергарэмонт» РУП «Магілёўэнерга». Намінацыя «За высокі ўзровень тэарэтычнай падрыхтоўкі» прысуджана адразу тром канкурсантам: Уладзіміру Андрэйчыкаву (ААТ «Зеніт»), Аляксандру Якімаву (ААТ УКХ «Бабруйскаграмаш»), Аляксандру Чэшкіну (ААТ «Магілёўхімвалакно»). Самым маладым рабочым працоўных спаборніцтваў стаў Антон Атаеў, навучэнец Магілёўскага машынабудаўнічага прафесійна-тэхнічнага каледжа.
У цяперашнім конкурсе прынялі ўдзел 54 маладыя спецыялісты – работнікі 18 найбуйнейшых прадпрыемстваў рэгіёна. Больш за ўсё ўдзельнікаў было заяўлена па прафесіі электразваршчык – 17 чалавек. На шляху да перамогі канкурсанты прайшлі два сур’ёзныя выпрабавальныя этапы – практычны і тэарэтычны. Узровень іх падрыхтоўкі ацэньвалі кіраўнікі структурных падраздзяленняў, майстры, вядучыя інжынеры і галоўныя спецыялісты прадпрыемстваў.
Найлепшым прадстаўнікам рабочай моладзі ўручаны дыпломы, кветкі і каштоўныя прызы ў грашовым выражэнні – 250 беларускіх рублёў за 1 месца, 220 і 200 – за другое і трэцяе месцы адпаведна. Пераможцам у намінацыях за якасць і тэорыю дасталіся сертыфікаты для рэалізацыі ў інтэрнэт-краме на суму 80 рублёў кожнаму, самаму маладому спецыялісту – сертыфікат на 30 рублёў.
Паводле слоў намесніка старшыні Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Людмілы Старасцінай, у нашай дзяржаве надаецца вялікая ўвага рэалізацыі маладзёжнай палітыкі. Абласны конкурс прафесійнага майстэрства, які праводзіцца прафсаюзамі пачынаючы з 2007 года, – найлепшае таму пацвярджэнне: ён з’яўляецца адной з формаў працы з моладдзю. Больш за тое, гэтыя спаборніцтвы спрыяюць прафесійнаму самаўдасканаленню ўдзельнікаў, даюць штуршок маладым спецыялістам для далейшага развіцця, навучання і кар’ернага росту.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 11:24
Новая спецыяльнасць, планы па наборы студэнтаў. Дзень адкрытых дзвярэй пройдзе ў БДУТ
23.04.2025 - 10:29
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскім інстытуце МУС
22.04.2025 - 09:31
Моладзевы электронны кірмаш вакансій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве
18.04.2025 - 11:00