Новая спецыяльнасць «Упраўленне інавацыйнымі праектамі прамысловых прадпрыемстваў» з’явіцца з новага навучальнага года ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання. Пра гэта паведамляецца на сайце навучальнай установы.
Студэнтаў будуць навучаць распрацоўцы і ўкараненню інавацыйных праектаў на прадпрыемствах. Выпускнікам гэтай спецыяльнасці прысвояць кваліфікацыю «Праект-менеджар. Эканаміст».
«Спецыялісты такога профілю ў апошні час вельмі запатрабаваныя ў арганізацыях рэальнага сектара эканомікі, дзяржаўнай і прыватнай формаў уласнасці, фінансавых установах, – удакладнілі ў ВНУ. – Асаблівую зацікаўленасць у праект-менеджарах праяўляюць прадпрыемствы мяса- і малакаперапрацоўчай, спіртавой і лікёра-гарэлачнай, півабезалкагольнай, кансервавай, кандытарскай, хімічнай прамысловасці».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 09:03
Зборная Беларусі заваявала пяць медалёў на чэмпіянаце па прафмайстэрстве «Абілімпікс» у Маскве
30.10.2025 - 17:55