RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Новы апарат МРТ устанавілі ў Магілёўскай абласной бальніцы

Новый аппарат МРТ установили в Могилевской областной больнице. Ввести в эксплуатацию оборудование планируют к середине ноября.

Магнітна-рэзанансны тамограф сучаснага ўзроўню (Philips Ingenia 1.5T) набыты за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Яго кошт склаў каля $ 1 млн.

Паводле слоў галоўнага ўрача бальніцы Сяргея Галузы, падобнага тыпу апарат ужо функцыянуе ў бальніцы больш за 10 гадоў. Дзякуючы дадатковай тэхніцы, установа зможа абследаваць большую колькасць пацыентаў, істотна скароцяцца тэрміны чакання. Аднак гэта не значыць, што абследаванне зможа прайсці любы жадаючы. «Неабходна мець медыцынскія паказанні. Пры наяўнасці такіх дыягностыку змогуць прайсці пацыенты з самымі рознымі захворваннямі практычна ўсіх лакалізацый, акрамя лёгкіх», – удакладніў галоўны ўрач.

Дарэчы, да з’яўлення новага апарата 80 % даследаванняў прыпадала на прыезджых жыхароў вобласці, астатнія 20 % – на пацыентаў самой бальніцы. Зараз для апошняй катэгорыі плануецца дадаць значны працэнт.

Як адзначыў загадчык аддзела прамянёвай дыягностыкі Алег Струкаў, усе неабходныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы памяшкання, дзе ўстаноулены МРТ, завершаны. Апарат цалкам зманціраваны, а медперсанал праходзіць навучанне па эксплуатацыі новага абсталявання.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая