Пры разліку сродкаў, якія падлягаюць пералічэнню па-за чаргой на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце, наймальнікі павінны браніраваць на аднаго работніка Br415,7. Дадзены нарматыў прымяняецца ў Беларусі з 11 мая, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 1995 года № 483 «Аб забеспячэнні своечасовай выплаты заработнай платы» з наймальнікаў, якія маюць запазычанасць па выплаце зарплаты, у бясспрэчным парадку ўтрымліваюцца сумы, якія адпавядаюць 1,5 памера бюджэту пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, скарэкціраванага на індэкс спажывецкіх цэн на кожнага работніка з улікам каэфіцыентаў павышэння тарыфных ставак рабочых па тэхналагічных відах работ, вытворчасцях і галінах эканомікі.
Бюджэт пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, які ўстаноўлены ў цэнах красавіка 2020 года, складае Br277,13. Адпаведна павялічаны ён складзе Br415,7.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 09:15
21.11.2025 - 11:17
18.11.2025 - 17:59
Павышэнне эканамічнай бяспекі: у Магілёве адбыўся семінар па падтрымцы айчыннага вытворцы
18.11.2025 - 12:13
Стала вядома, калі ў Магілёўскай вобласці зазіхацяць прылаўкі крам
18.11.2025 - 09:41
Магілёўская вобласць заклала ў стабфонд 18 тыс. тон агародніны і яблыкаў
17.11.2025 - 15:00