У Беларусі пры разліку сродкаў, якія падлягаюць пералічэнню па-за чаргой на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце, наймальнікі павінны браніраваць у разліку на аднаго работніка Br 364,46. Дадзены нарматыў прымяняецца з 11 лютага, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
У адпаведнасці з указам ад 27 лістапада 1995 года №483 «Аб забеспячэнні своечасовай выплаты заработнай платы», з наймальнікаў, якія маюць запазычанасць па выплаце зарплаты, у бясспрэчным парадку ўтрымліваюцца сумы, якія адпавядаюць 1,5 памеру бюджэту пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, скарэкціраванага на індэкс спажывецкіх цэн на кожнага работніка з улікам каэфіцыентаў павышэння тарыфных ставак рабочых па тэхналагічных відах работ, вытворчасцях і галінах эканомікі.
Бюджэт пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, устаноўлены ў цэнах студзеня 2019 года, складае Br 242,97. Адпаведна, павялічаны ў паўтара раза ён складзе Br 364,46.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 17:35
26.06.2025 - 09:38
«Магілёўліфтмаш» прадстаўляе новыя дызайнерскія рашэнні на «Russian Elevator Week – 2025»
25.06.2025 - 09:23
Плацежна-даведачныя тэрміналы ў «Белпошта» з 1 ліпеня будуць прымаць толькі наяўныя грошы
24.06.2025 - 12:13
У Магілёўскай вобласці амаль на чвэрць павялічаны плошчы пад бульбу