Новы парадак правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці пачне дзейнічаць з 1 чэрвеня. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 красавіка 2019 года нумар 256, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Згодна з дакументам, грамадскаму абмеркаванню падлягаюць горадабудаўнічыя праекты агульнага і спецыяльнага планавання, архітэктурна-планіровачныя канцэпцыі аб'ектаў будаўніцтва (пры адсутнасці праектаў дэталёвага планавання), а таксама горадабудаўнічыя праекты дэталёвага планавання, якія распрацоўваюцца на тэрыторыі свабоднай ад забудовы, або на тэрыторыі з забудовай, што падлягае зносу. Абмеркаванне па гэтых пунктах праводзіцца ў форме інфармавання юрыдычных асоб і фізічных асоб (у тым ліку ІП) і аналізу грамадскай думкі. Таксама трэба выносіць на грамадскае абмеркаванне горадабудаўнічыя праекты дэталёвага планавання частак населеных пунктаў (тэрытарыяльных зон, кварталаў, мікрараёнаў, тэрыторый мяркуемай інвестыцыйнай дзейнасці), што распрацоўваюцца на тэрыторыі існуючых мікрараёнаў і кварталаў жылой забудовы, падлягаючых рэканструкцыі. У такім выпадку працуе камісія па грамадскім абмеркаванні.
За арганізатарам грамадскага абмеркавання замацаваны такія функцыі, як тэхнічнае і фінансавае забеспячэнне яго правядзення і падрыхтоўкі да яго, інфармаванне яго ўдзельнікаў, арганізацыя экспазіцыі (выстаўкі) і прэзентацыі праекта, забеспячэнне рэгістрацыі заўваг і прапаноў удзельнікаў грамадскага абмеркавання, што паступілі ў пісьмовай або электроннай форме.
Арганізатар грамадскага абмеркавання павінен размясціць паведамленне аб яго правядзенні на адпаведнай старонцы афіцыйнага сайта мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, інфармацыйных стэндах, у друкаваных СМІ не менш чым за 10 каляндарных дзён да яго пачатку. Тэрмін правядзення грамадскага абмеркавання - 25 каляндарных дзён, у тым ліку экспазіцыі (выстаўкі) праекта - 15, прэзентацыі - адзін каляндарны дзень.
Пастанова ўступае ў сілу з 1 чэрвеня 2019 года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.07.2025 - 14:12
Парады бізнесу ад практыкаў. Як выйсці на рынак Індыі, раскажуць 24 ліпеня на форуме ў Магілёве
12.07.2025 - 18:23
Магутнасці, экспарт, інавацыі - у чым асаблівасць новага малакаперапрацоўчага завода ў Шклове
11.07.2025 - 11:12
Як будуць ацэньваць удзельнікаў конкурсу «Прадпрымальнік года» з 1 студзеня? Адкарэктаваны парадак
11.07.2025 - 10:04
Стыхія ўдарыла па маёмасці? Белдзяржстрах тлумачыць, як хутка атрымаць кампенсацыю за шкоду
09.07.2025 - 08:45
Маштабны продаж тавараў для школьнікаў пачнецца ў Беларусі з 15 ліпеня