Рус Бел Eng 中文

Новы пералік адпускаемых без рэцэпта лякарстваў зацверджаны ў Беларусі

У Беларусі зацверджаны новы пералік лекавых сродкаў, рэалізуемых без рэцэпта ўрача. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым партале.

Згодна з пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 10 красавіка 2019 года нумар 27 без рэцэпта рэалізуюцца гомеапатычныя лекавыя сродкі, за выключэннем лекавых форм, прызначаных для ін'екцый.

Дакумент ад 5 чэрвеня 2012 года нумар 55 «Аб устанаўленні пераліку лекавых сродкаў, рэалізуемых без рэцэпта ўрача» прызнаны страціўшым сілу. Пастанова ўступае ў сілу праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання.

Як паведамлялася раней, адным са значных змяненняў з'яўляецца скасаванне норм водпуску лекавых сродкаў (ЛС), якія ўведзены ў 2012 годзе: не больш за 50 доз таблетак, дражэ, капсул, пасцілак, гранул, парашкоў або не больш за адну ўпакоўку, у якой звыш 50 доз, і не больш за дзве ўпакоўкі іншых лекавых форм. Нормы водпуску захаваліся толькі для асобных прэпаратаў: спірта- і фенабарбіталзмяшчальных (карвалол, настойка глогу, валяр'яны), перманганату калію.

У новай рэдакцыі пераліку ўлічана наяўнасць або адсутнасць рэгістрацыі лекавых сродкаў з чэрвеня 2012 года да гэтага часу, выключаны канкрэтныя назвы ўсіх гомеапатычных лекавых сродкаў (акрамя ін'екцыйных лекавых форм).

Уключэнне лякарства ў пералік ажыццяўляецца пад міжнароднымі непатэнтаванымі назвамі (МНН), пры іх наяўнасці, з пазначэннем лекавых форм (таблеткі, капсулы, дражэ, парашок). У выпадку іх адсутнасці (напрыклад для асобных камбінаваных або прэпаратаў расліннага паходжання) лекавыя сродкі ўключаюцца ў пералік пад гандлёвымі назвамі.

Мера накіравана на ўніфікацыю падыходу да парадку рэалізацыі сродкаў з адной МНН, але рознымі гандлёвымі найменнямі. Як растлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя, У гэтым выпадку ўсе гандлёвыя назвы будуць рэалізоўвацца без рэцэпта, што дазволіць стварыць аднолькавыя ўмовы доступу на рынак для вытворцаў і забяспечыць магчымасць выбару прэпаратаў для пацыентаў.

Новай рэдакцыяй пераліку прадугледжана выключэнне: некаторых ін'екцыйных ЛС (у тым ліку алфлутоп, актавегін, салкасерыл, лідакаін, антыбактэрыяльныя ЛС); глюкакартыкастэроідаў для інгаляцыйнага прымянення (паколькі яны аказваюць сістэмнае дзеянне і не прызначаны для прымянення без рэкамендацыі ўрача, адпускаюцца з аптэк па льготных рэцэптах); глюкакартыкастэроідаў для інтраназальнага прымянення; камбінаваных аральных кантрацэптываў, за выключэннем сродкаў экстраннай кантрацэпцыі; інгібітараў 5-альфа-рэдуктазы (фінастэрыд, дутастэрыд) у сувязі са змяненнем профілю бяспекі; кліндаміцыну (у формах для вагінальнага прымянення), медфарміну і некаторых ЛС, якія ўплываюць на сардэчна-сасудзістую сістэму ў сувязі з узнікаючымі ў шэрагу выпадкаў сур'ёзнымі пабочнымі рэакцыямі пры их самастойным прымяненні; некаторых вочных капель імпартнай вытворчасці, якія ўяўляюць сабой спалучэнне антыбактэрыяльнага кампанента з глюкакартыкастэроідамі.

Зменшана група антыбактэрыяльных лякарстваў. У пераліку з антыбіётыкаў засталіся амаксіцылін, амаксіцылін + клавуланавая кіслата, ампіцылін, даксіцыклін і вытворныя нітрафурану ў формах для ўнутранага прымянення.

БЕЛТА
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая