Рус Бел Eng 中文

Новыя правілы арганізацыі кірмашоў зацверджаны ў Беларусі

Палажэнне аб парадку арганізацыі і ўзгаднення правядзення кірмашоў на тэрыторыі Беларусі зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 15 лютага 2019 года нумар 101, паведамляецца на сайце ўрада.

Для ўзгаднення правядзення кірмашу арганізатар не пазней за 30 дзён да яго пачатку прадстаўляе ва ўпаўнаважаны орган адпаведную заяву. У ёй пазначаюцца звесткі пра арганізатара і кірмаш (яго тэматыка, што плануецца прадаваць, месца і перыяд правядзення, рэжым работы, мяркуемая колькасць удзельнікаў кірмашу).

Узгадняюць кірмашы гарадскія (уключаючы Мінскі гарадскі), раённыя выканаўчыя камітэты па месцы іх правядзення (тэрмін працэдуры - 15 дзён з даты падачы дакументаў).

На тэрыторыі кірмашу забараняецца знаходжанне легкавых і грузавых аўто, не прызначаных для абслугоўвання або арганізацыі гэтага мерапрыемства. Выключэнне - спецыялізаваныя кірмашы па продажы аўтамабіляў, будаўнічых і буйнагабарытных тавараў, а таксама сельскагаспадарчай прадукцыі, рыбы.

Дзеянне пастановы не распаўсюджваецца на кірмашы, узгодненыя да ўступлення ў сілу дакумента, незалежна ад запланаванага часу іх правядзення. Такія кірмашы праводзяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам, дзеючым да ўступлення ў сілу пастановы нумар 101.

Асноўныя палажэнні пастановы ўступаюць у сілу праз тры месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая