RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Нямецкі дот дапоўніць музей пад адкрытым небам у Буйнічах

Нямецкі дот дапоўніць музей пад адкрытым небам у Буйнічах, які ствараюць навучэнцы магілёўскага агралесатэхнічнага каледжа там, дзе праходзіў Дняпроўскі рубеж.

Доўгачасовую агнявую кропку прывезлі з Быхаўскага раёна. Яе ўстанавілі на гістарычным месцы – у пойме Дняпра, дзе ў 1944 годзе лейтэнант Іван Мяльноў з саслужыўцамі штурмавалі вышыню, акупаваную немцамі.

У каледжы ўжо пару гадоў да Дня горада навучэнцы праводзяць рэканструкцыю тых падзей. Цяпер кіраўніцтва вырашыла аднавіць гістарычную лінію абароны. З’явілася магчымасць прывезці сапраўдны нямецкі дот. Тут жа на 19 пляцоўках неўзабаве ўстановяць ваенную тэхніку, якую таксама аднаўлялі выкладчыкі і навучэнцы агралесатэхнічнага каледжа.

Музей пад адкрытым небам стане падарункам Магілёву да святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

ТРК «Магілёў»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая