Па вуліцы Вялікай Грамадзянскай у Магілёве 1 верасня з 11.00 да 17.00 перакрыюць рух транспарту ў сувязі з правядзеннем агульнагарадскога свята «Рабі, выдумляй, спрабуй!», прысвечанага Дню ведаў. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
Нагадаем: мерапрыемства пройдзе ў Нікольскім парку. Яго праграма разлічана як на дзяцей, так і дарослых. Тут адбудуцца прэзентацыі дзіцячых студый, гурткоў і спартыўных секцый устаноў культуры і дадатковай адукацыі горада, канцэрты з удзелам дзіцячых творчых калектываў і выканаўцаў.
Усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у майстар-класах па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Гасцей чакае паказ-дэфіле дзелавога стылю адзення для школьнікаў усіх узростаў. Таксама запланавана праца інтэрактыўных пляцовак па бяспечнай жыццядзейнасці з удзелам прадстаўнікоў ДАІ і МНС. Тут жа разгорнуць працу і гандлёвыя аб’екты.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:43
З канцэртам - у цэх: магіляўчане атрымліваюць незвычайныя віншаванні з Днём народнага адзінства
16.09.2025 - 09:04
Каля 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ Магілёў на фестывалі СД «Разам мы зможам больш»
16.09.2025 - 08:59
15.09.2025 - 15:44