RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Падвысяць БПМ, вырастуць дзіцячыя дапамогі, сацыяльныя пенсіі, даплаты і надбаўкі пенсіянерам. Што зменіцца ў Беларусі з 1 жніўня

Павысяць бюджэт пражытачнага мінімуму

У Беларусі з 1 жніўня павысяць бюджэт пражытачнага мінімуму. Гэты паказчык павялічыцца з Br246,78 да Br256,1 і будзе дзейнічаць да канца кастрычніка гэтага года.

Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 22 ліпеня 2020 года №67 на перыяд з 1 жніўня па 31 кастрычніка зацверджаны памеры бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах.

БМП у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры Br256,1, што на 3,8% вышэй у параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 мая па 31 ліпеня.

Памеры бюджэту пражытачнага мінімуму па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах (у цэнах чэрвеня 2020 года): працаздольнае насельніцтва– Br285,04, пенсіянеры – Br193,92, студэнты – Br246,72, дзеці ва ўзросце да трох гадоў –Br160,79, дзеці ад 3 да 6 гадоў –Br224,7, дзеці ад 6 да 18 гадоў –Br274,48.

Прапарцыйна росту БПМ зменяцца і ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічваюцца ад памеру БПМ: памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльныя пенсіі, даплаты пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і больш, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, дапамогі па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, надбаўкі і павышэнні да пенсій, якія прадугледжаны для асобных катэгорый пенсіянераў. Гэтыя выплаты павялічваюцца суразмерна росту БПМ на 3,8%.

Павысяць дзіцячыя дапамогі

У Беларусі з 1 жніўня вырасце памер дзіцячых дапамог і некаторых іншых сацыяльных выплат у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ).

БПМ з 1 жніўня ў разліку на месяц устаноўлены ў памеры Br256,1. БПМ павысіўся на 3,8% у параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 мая да 31 ліпеня 2020 года, адпаведна павялічваюцца і сацыяльныя выплаты, у тым ліку дзярждапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці цяпер складае Br2561 (10 БПМ); пры нараджэнні другога і наступных дзяцей –Br3585,4 (14 БПМ). Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, са жніўня будзе выплачвацца ў памеры Br256,1, дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў (штомесячна) – у памеры Br128,05.

Штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей, старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў, якія вызначаюцца заканадаўствам, складзе: на дзіця-інваліда –Br179,27, на іншых дзяцей у сям’і – Br128,05. Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў складае Br256,1 (з I і II ступенню страты здароўя і з III і IV ступенню страты здароўя да дасягнення дзіцем 3 гадоў) і Br307,32 (з III і IV ступенню страты здароўя пасля дасягнення дзіцяці 3 гадоў); штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфікаванага ВІЧ, – Br179,27.

Адначасова з гэтым з 1 жніўня на 5,5% вырастуць у параўнанні з лютым дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў. Так, на першае дзіця выплата складзе Br427,84, на другое і наступных дзяцей –Br488,96, на дзіця-інваліда –Br550,08. Памеры гэтай дапамогі пераразлічваюцца два разы ў год – з 1 лютага і 1 жніўня ў сувязі з ростам сярэднямесячнай зарплаты.

Вырастуць сацыяльныя пенсіі, даплаты і надбаўкі пенсіянерам

У Беларусі з 1 жніўня ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва праведзены пераразлікі сацыяльных пенсій, надбавак і павышэнняў, даплат пенсіянерам ва ўзросце за 75 гадоў, сацыяльных пенсій.

БПМ з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2020 года ўстаноўлены ў памеры Br256,1. Новы БПМ у сярэднім на душу насельніцтва павысіўся на 3,8% у параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 мая па 31 ліпеня гэтага года. Суразмерна павялічваюцца і пералічаныя вышэй выплаты.

Штомесячная даплата да пенсій непрацоўных пенсіянераў у жніўні-кастрычніку для людзей ва ўзросце 80 гадоў і больш складзе Br64,03, ва ўзросце ад 75 да 80 гадоў – Br48,02. Надбаўка для інвалідаў I групы складзе Br64,03, пенсіянераў, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, – Br32,02.

Сацыяльныя пенсіі (прызначаюцца пры неатрыманні працоўнай пенсіі) павялічацца наступным чынам: інвалідам I групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства, – да Br281,71, інвалідам з дзяцінства II групы – Br243,3, інвалідам II групы (акрамя інвалідаў з дзяцінства), дзецям у выпадку страты карміцеля на кожнае дзіця – Br217,69, інвалідам III групы – Br192,08, асобам, старэйшым за агульнаўстаноўлены пенсійны ўзрост – Br128,05, дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў пры рознай ступені страты здароўя –ад Br204,88 да Вr281,71.

Дапамога па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту,павялічыцца да Br256,1 (у выпадку догляду аднаго такога чалавека) і да Br307,32 (двух і больш).

Павышэнне памеру пенсіі чакае і іншыя катэгорыі атрымальнікаў: Герояў Беларусі, Савецкага Саюза, Сацыялістычнай Працы, блакаднікаў, былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, інвалідаў з дзяцінства з прычыны ранення, кантузіі або калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны (або з наступствамі ваенных дзеянняў) і гэтак далей.

Устанаўліваецца новы памер утрымання сродкаў з наймальнікаў для выплаты зарплаты

Пры разліку сродкаў, якія падлягаюць пералічэнню па-за чаргой на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце, наймальнікі павінны браніраваць на аднаго работніка Br427,56. Такі нарматыў прымяняецца ў Беларусі з 1 жніўня.

У адпаведнасці з указам ад 27 лістапада 1995 года №483 «Аб забеспячэнні своечасовай выплаты заработнай платы» з наймальнікаў, якія маюць запазычанасць па выплаце зарплаты, у бясспрэчным парадку ўтрымліваюцца сумы, якія адпавядаюць 1,5 памеру бюджэту пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, скарэкціраванага на індэкс спажывецкіх цэн на кожнага работніка з улікам каэфіцыентаў павышэння тарыфных ставак рабочых па тэхналагічных відах работ, вытворчасцях і галінах эканомікі.

Бюджэт пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, устаноўлены ў цэнах чэрвеня 2020 года, складае Br285,04. Адпаведна, павялічаны ў паўтара раза, ён складзе Br427,56.

 БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая