Пакуль мы жывём, мы будзем гаварыць пра жахі вайны, подзвігі нашых таварышаў. Гэта трэба ведаць і памятаць нашым дзецям і ўнукам. Такое меркаванне выказаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Аляксей Пустынцаў.
«Вайна – страшны і цяжкі час, – адзначыў ён. – Жорсткія баі, спаленыя гарады, жанчыны, старыя і дзеці, якія пабачылі гора... Гады ніколі не сатруць гэтыя падзеі з памяці, яны жывыя і не даюць нам спакою. Мне самому, тады зусім яшчэ юнаму салдаціку, давялося прайсці дарогамі вайны. Усе мы былі адной сям’ёй, не падзялялі нікога па нацыянальнасці, паважалі і любілі адзін аднаго. Гэта дапамагло нам выстаяць. Мы рабілі адну вялікую справу – абаранялі Радзіму ад ворага. Мы ваявалі, каб нашы дзеці і ўнукі раслі ў свабоднай і шчаслівай краіне. Я жадаю нікому і ніколі не перажываць таго, што давялося выпрабаваць нашаму пакаленню. Хай ніколі не паўторыцца вайна на нашай зямлі».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.12.2019 - 09:18
З чым ідуць у Парламент зноў выбраныя дэпутаты: Вера Шырокая
27.11.2019 - 09:49
Статус дэпутата не робіць чалавека асаблівым, але надзяляе адказнасцю – меркаванне
14.11.2019 - 09:21
Датэрмінова галасаваць пакуль ідуць у асноўным людзі старэйшага ўзросту – назіральнік