На прыём да памочніка прэзідэнта – інспектара па Магілёўскай вобласці Міхаіла Русага сёння запісаўся 31 чалавек. Закранутыя падчас сустрэч тэмы самыя розныя: зямельныя спрэчкі, добраўпарадкаванне, будаўніцтва новых гандлёвых аб’ектаў... Былі і пытанні, якія маюць грамадскую значнасць.
Ветэрану Вялікай Айчыннай Сямёну Сярэбраннікаву хутка споўніцца 95 гадоў. Нягледзячы на шаноўны ўзрост, Сямёну Залманавічу неабыякава, што робіцца ў горадзе. Вось прыйшоў сказаць, што ні ў якім разе нельга прадаваць (як пра гэта кажуць у горадзе) будынак цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі. Лічыць, што цэнтр павінен працягнуць працу. Менавіта так і будзе, запэўніў Сярэбранікава Міхаіл Русы, пабудову на продаж ніхто выстаўляць не збіраецца.
Індывідуальны прадпрымальнік Юрый Воранаў яшчэ ў 2014 годзе купіў участак для будаўніцтва магазіна, аднак жыхары найбліжэйшых дамоў пярэчаць. Прычына: падчас работ прыйдзецца спілаваць некалькі дрэў, а гэта многім не падабаецца. Як выйсці з сітуацыі? Трэба шукаць кампраміс. Вырашана, што інтарэсы ўсіх будуць улічаны. А Юрыю Воранаву будзе прапанавана іншае месца, таксама зручнае для яго.
Вельмі шмат гаварылася аб камунальных праблемах. Напрыклад, Ала Гарбацэвіч і Ірына Фралова расказалі пра дом, у якім жывуць. Маўляў, падчас нядаўняга капітальнага рамонту няправільна зрабілі адмостку, у выніку каналізацыйныя трубы ўжо прадзіравіліся, а падвал перыядычна залівае. Ды яшчэ ў кватэрах пастаянна перабоі з гарачай вадой. Памочнік прэзідэнта быў катэгарычны: сітуацыю трэба выправіць у найбліжэйшы час.
Каменціруючы вынікі прыёму, Міхаіл Русы адзначыў: «Вырашыць камунальныя праблемы – гэта значыць стварыць людзям нармальныя ўмовы для жыцця. Таму дадзена жорсткае даручэнне – ліквідаваць усе недаробкі, дзе яны ёсць. Улада на месцах павінна дзейнічаць так, каб людзі з ёй хацелі ўзаемадзейнічаць».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.04.2025 - 09:17
Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дырэктыву аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы
09.04.2025 - 09:00
08.04.2025 - 14:30
07.04.2025 - 15:47
04.04.2025 - 20:00