Галоўная задача – даць людзям магчымасць зарабіць, гэта адзначыў падчас выязнога прыёму ў Бялынічах памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы.
Вялікая частка пытанняў на прыёме тычылася развіцця бізнесу. Так, з нагоды інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве цяпліц да Міхаіла Русага звярнуўся генеральны дырэктар Бабруйскага цяплічнага камбіната Вугар Садыгаў. Рэалізацыя інвестпраекта пачалася яшчэ ў 2012 годзе. У бізнес-плане камбіната прапісана стварэнне кацельні на мясцовых відах паліва (у названым выпадку гэта дранка), з яе будаўніцтвам і ўзніклі праблемы.
«Інвестар хоча ўкладваць грошы ў развіццё камбіната. Ён усё палічыў, і яму эканамічна выгадна будаваць кацельню на мясцовых відах паліва. Побач ёсць прадпрыемства, якое ўваходзіць у склад «Белэнерга». Самы просты спосаб – гэта ўзяць і забараніць будаваць кацельню. А з чалавекам трэба папрацаваць, каб яму было выгадна купіць цеплаэнергію, а не будаваць сваё», – адзначыў Міхаіл Русы.
На выязным прыёме абмяркоўваліся і іншыя пытанні, сярод якіх развіццё аграэкатурызму. Да Міхаіла Русага звярнулася Надзея Сытнік, якая займаецца агратурызмам у вёсцы Чачэвічы Быхаўскага раёна. Жанчына арандавала дом, адрамантавала яго, але цяпер не можа вырашыць пытанне аб бязвыплатнай перадачы гэтай пабудовы для аграэкатурызму.
«Жанчына ўзяла ў арэнду напаўразбураны дом, зрабіла ў ім рамонт. І зараз да яе ў аграсядзібу прыязджаюць госці і турысты, робяць пакупкі ў нашых магазінах, запраўляюцца на нашых запраўках. Мы павінны дапамагаць такім людзям, а не рабіць ім перашкоды», – падкрэсліў памочнік Прэзідэнта.
Па заканчэнні выязнога прыёму ён адзначыў, што ў развіцці прыватнага бізнесу ў першую чаргу зацікаўлена дзяржава. «Галоўная наша задача – гэта даць людзям магчымасць зарабіць. Стварыць умовы для самарэалізацыі, працоўныя месцы і даць людзям годны заробак. А дзяржава ў сваю чаргу ў выглядзе падаткаў і адлічэнняў будзе атрымліваць грошы на тое, каб развіваць сацыяльную сферу», – падвёў вынік Міхаіл Русы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 09:25
Магілёўская вобласць па выніках работы за 2024 год будзе занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11